Розніца паміж версіямі "Мікола Іванавіч Ермаловіч"

афармленне
(афармленне)
| Сайт =
}}
'''Міко́ла Іва́навіч Ермало́віч''' ({{ДН|29|4|1921}}, в. [[Малыя Навасёлкі]] на Койданаўшчыне, цяпер {{МН|Дзяржынскі раён|у Дзяржынскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|5|3|2000}}, {{МС|Маладзечна||}}; Псеўданімы: ''Сымон Беларус'', ''М. Ермолов'', ''Я. Мікалаеў'', ''Мікола Наваселец'', ''М. Ярмолаў'') — беларускі [[публіцыст]], [[крытык]] і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай [[Гістарыяграфія|гістарыяграфігістарыяграфіі]]і, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960—1980-х г.
 
Брат [[Валянцін Іванавіч Ермаловіч|Валянціна]] і [[Лявон Іванавіч Ермаловіч|Лявона]] Ермаловічаў.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта [[Мінскі педінстытут|Мінскага педінстытута]] дзе да пачатку [[Другая Сусветная вайна|2-й сусветнай вайны]] скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў ввёсцы Лабаскі [[Мардовія|Мардоўскай АССР]]. У 1943 г. вярнуўся ў [[Беларусь]], дзе ў 1943—1944 г. працаваў настаўнікам у [[Гарадскі пасёлак Сураж|Суражы]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], у 1944—1946 г. — у [[Дзяржынск]]у Мінскай вобласці З [[1946]] года аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947 годзе, у [[1947]]—[[1948]] гг. вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-[[1955]] гг. — выкладчык беларускай літаратуры ў [[Маладзечанскі настаўніцкі інстытут|Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце]], а пасля яго закрыцця, у 1955-[[1957]] гг. — загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 г. выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы — гісторыя Беларусі [[9 стагоддзе|9]]—[[14 ст.]] Жыў у [[Маладзечна]], у апошнія гады ў Мінску.
 
== Творчасць ==
[[Выява:Litva (Yermalovich) be.svg|thumb|Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу]]
 
З'яўляўсяЗ’яўляўся заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. У прыватнасці, ён даказваў, што [[Літва]] ніколі не заваёўвала Беларусь, а [[ВКЛ]] з'яўляласяз’яўлялася беларускай дзяржавай. Гэтыя погляды былі выкладзены ў кнізе «Па слядах аднаго міфа» ([[1968]]).
 
Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча супрацоўнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіццаз’явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасці пашыраліся самвыдатам. Напрыклад, кніга «Па слядах аднаго міфа» была афіцыйна выдадзена толькі ў [[1989]].
 
Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970—1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа», а таксама працы, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы «Балцкія плямёны» (газета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул [[Васіль Мялешка|В. Мялешкі]] і [[Зіновій Юльевіч Капыскі|З. Капыскага]] «Фактам вопреки» («[[Советская Белоруссия]]», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» № 3 за 1989 год.
 
=== Навуковая дзейнасць у незалежнай Беларусі ===
У савецкія часы была выдадзена толькі адна кніга Ермаловіча «Дарагое беларусам імя» (1970). Магчымасць друкавацца з'явіласяз’явілася толькі ў часы перабудовы і пасля абвяшчэння незалежнасці. У 1990 г. — даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994 годзе — «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000 — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
 
Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі.