Станіслаў Ляшчынскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 106:
[[1 лютага]] [[1733]] памёр Аўгуст II. Было абвешчанае чарговае беcкаралеўе, і Ляшчынскі атрымаў магчымасць заняць каралеўскі сталец з дапамогай Францыі. Аднак хоць Аўгуст II і не меў вялікай падтрымкі, яго сын здабываў сабе сталец з дапамогай Расіі. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая французская дапамога Ляшчынскаму, сам Станіслаў, пераапрануўшыся гандляром, праехаў праз [[Германія|Германію]] і нечакана для ўсіх з'явіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. [[12 верасня]] 1733 прымас абвясціў Станіслава каралём. Аднак ваеннай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расійскаму войску, якое праз некалькі дзён з'явілася каля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў [[Гданьск]], каб чакаць французскай дапамогі.
 
[[5 кастрычніка]] 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў быў абраны новы кароль [[Аўгуст СасСаксонскі]], які і быў неўзабаве каранаваны. Расійскія войскі рушылі на Гданьск, каб знішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся французскай дапамогі, бо ў гэты час пачалася франка-аўстрыйская вайна. У лютым [[1734]] пачалася аблога Гданьска рускімі. Амаль паўгода цягнулася абарона горада, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк, пераапрануўшыся селянінам, у [[Каралеўства Прусія|Прусію]], а адтуль — у Францыю.
 
=== Зноў за мяжой ===