Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
| Rodovid=
}}
'''Эма Яле{{націск}}нскаяДмахоўская''' (замужаму дзявоцтве '''Эма ДмахоўскаяЯле́нская'''),; {{ДН|28|2|1864}}, вёска [[Вёска Камаровічы, Петрыкаўскі раён|Камаровічы]], [[Мазырскі павет, Расійская імперыя|Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]  — {{ДС|24|1|1919}}, [[Горад Вільнюс|Вільня]])  — польскамоўная [[пісьменніца]], беларуская [[фалькларыст]]ка і [[этнограф]].
 
== Паходжанне і сям'ясям’я ==
Належала да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Герб «Корчак»|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Новагародскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады, адносячыся да рэгіянальнай эліты. У часы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] Яленскія адносіліся да рэгіянальнай эліты [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і мелі значныя маёнткі ў [[Слуцкі павет|Слуцкім]], Мазырскім і Рэчыцкім паветах Мінскай губерні.
 
Нарадзілася [[28 лютага]] [[1864]]  г. у вёсцы [[Вёска Камаровічы, Петрыкаўскі раён|Камаровічы]] ў сям'ісям’і сярэднезаможнага землеўласніка [[Мазырскі павет, Расійская імперыя|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Жыгімонта-Гектара Казіміравіча Яленскага (1824—1871) і яго жонкі Амеліі (Анэлі) Эмільеўны [[род Аскеркаў|Аскеркі]], якая паходзіла з роду рэгіянальнай эліты Рэчыцкага павета [[ВКЛ]] і Рэчыцкага павета [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (Расійская імперыя). Бацька Амеліі Аскеркі  — Эміль Паўлавіч Аскерка  — быў родным братам [[Баляслаў Паўлавіч Аскерка|Баляслава Паўлавіча Аскеркі]] (1822—1896), [[Павятовыя маршалкі Мінскай губерні|мазырскага павятовага маршалка]] (1862—1863) і [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанца 1863 года]]. Бацька Эмы Жыгімонт-Гектар Яленскі валодаў значным маёнткам [[Вёска Камаровічы, Петрыкаўскі раён|Камаровічы]] ў Мазырскім павеце Мінскай губерні.
 
Поўнае імя, якое дзяўчынка атрымала пры хросце [[7 сакавіка]] [[1864]]  г. у касцёле ў [[Гарадскі пасёлак Капаткевічы|мястэчку Капаткевічы]] (якое належала іншым прадстаўнікам роду Яленскіх) Мазырскага павета, было «Эмілія-Казіміра Жыгімонтаўна-Гектараўна-Маркаўна Яленская».
 
У [[1890]]  г. выйшла замуж за двараніна Расійскай імперыі Казіміра Дмахоўскага (1856—1939), які быў урачом<ref name="ReferenceA">''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz...zobaczysz… С. 248.</ref><ref name="ReferenceB">''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich...Jeleńskich… С. 202.</ref>. Сям'яСям’я дзяцей не мела. Пасля шлюбу Эма ўзяла прозвішча мужа і пераехала на жыхарства ў [[Горад Вільнюс|Вільню]] ([[Віленская губерня]])<ref name="ReferenceB"/>.
 
== Выхаванне і адукацыя ==
Бацька памёр, калі Эма была яшчэ малой дзяўчынкай. Дзяцінства і маладосць Эма правяла ў маёнтку Глінцішкі Віленскага павета Віленскай губерні, які належаў брату яе бацькі  — Мечыславу Казіміравічу Яленскаму, а таксама ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] і Камаровічах<ref name="ReferenceC">''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich...Jeleńskich… С. 201.</ref>.
 
Атрымала хатняе выхаванне і адукацыю  — пад наглядам маці і прыватных настаўнікаў<ref name="ReferenceC"/>.
 
== Пачатак літаратурнай дзейнасці ==
Займацца літаратурнай творчасцю пачала рана і пісала толькі на [[польская мова|польскай мове]]. У творчасці Яленская падымала грамадскія і звычаёвыя праблемы свайго краю<ref name="ReferenceC"/>. У гэтым Яленская як пісьменніца працягвала традыцыі [[Баляслаў Прус|Баляслава Пруса]] і [[Эліза Ажэшка|Элізы Ажэшкі]]. Для ўсіх яе аповесцей характэрна займальная фабула, прыгожы аповяд і вобразнасць, звязанасць са шляхецкімі традыцыямі  — і адсюль вырашэнне праблемы заўсёды ў духу пунктуальнай маральнасці і з [[альтруізм|альтруістычнага]] пункту гледжання (карысці і службы ўсяму грамадству)<ref name="ReferenceC"/>.
 
Першая аповесць «Жоўтыя ружы» (закранала становішча [[яўрэі|яўрэяў]] у родным краі) была высока ацэнена [[Чэслаў Янкоўскі|Чэславам Янкоўскім]], але не была нідзе надрукавана<ref name="ReferenceC"/>. Першым друкаваным творам стала навела «З Літвы», у якой Эма распавядала пра гвалтоўны перавод каталікоў у [[Паўночна-Заходні край|«Літве» (г.зн. у Паўночна-Заходнім краі)]] у [[праваслаўе]] пасля задушэння [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864  гг.]] у краі,  — яна была надрукавана ў 1889  г. [[горад Познань|пазнаньскай]] газеце «Wielkopolanin»<ref name="ReferenceC"/>.
 
== Этнаграфічная работа ==
[[Ян Карловіч]] і [[Зыгмунт Вольскі]] прапанавалі Яленскай звярнуць увагу на беларускамоўнае сялянства і спрабавалі зацікавіць яе даследаваннем іх побыту і духоўнай культуры  — і яна пачала займацца этнаграфіяй і збіраннем ''«сялянскіх рэчаў»''<ref name="ReferenceB"/>. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала два рукапісныя зборнікі  — казак, сабраных у Мазырскім, Рэчыцкім і Навагрудскім паветах [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (62 творы ў рукапісе, выдадзеныя ў [[1976]]  г. пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч».
 
Асаблівую ўвагу надала адлюстраванню гісторыі, геаграфіі і культуры сваёй роднай вёскі Камаровічы. У этнаграфічнай працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891), выдадзенай спачатку ў часопісе «Wisła» і пасля асобнай кніжкай у Варшаве ў 1892  г., з замілаваннем апісала жыццёвы ўклад, традыцыі, працоўную дзейнасць і эстэтычныя погляды камаровіцкіх сялян<ref name="ReferenceB"/>. Даследванне скончвалася словамі: ''«Селянін наш увогуле не можа на сумнае жыццё наракаць. Пры большай працы і асвеце мог бы стаць яшчэ больш багатым, але тое нават, што зараз мае, хапае яму на дастатковае ўтрыманне і на задаволенне тых нешматлікіх яго патрэб. Жыццё ціхае, аднастайнае, без вялікіх уражанняў і моцных патрасенняў прыводзіць яго да весялосці і робіць надзвычай таварыскім. Не раз, калі глядзіш на тую прастадушную весялосць, на тую шчырую, сапраўды дзіцячую наіўнасць, бярэ нейкае пачуццё зайздрасці, што яны стокроць шчаслівейшыя за нас, асвечаных і цывілізаваных»''<ref>''Jeleńska, E.'' Komarowicze w powiecie Mozyrskim...Mozyrskim… С. 83.</ref>.
 
У французскім часопісе «La tradition» («Традыцыя») у 1894—1895  гг. было надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 беларускіх народных песень у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]]. У тым жа часопісе «La tradition» (сакавік-красавік 1895  г.) Яленская надрукавала і сваё даследванне пра вёску Камаровічы «Un village en Polésie» («Вёска на Палессі») у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]]<ref name="ReferenceB"/>.
 
Аднак час этнаграфічнай работы Яленскай быў непрацяглы, бо пасля шлюбу ў 1890  г. яна звычайна стала жыла ў Вільні.
 
== Таварыскае жыццё ==
 
У Вільні сям'ясям’я Дмахоўскіх падтрымлівала блізкія таварыскія кантакты з графамі [[Род Тышкевічаў|Тышкевічамі]], [[Род Лапацінскіх|Лапацінскімі]], князямі [[Род Агінскіх|Агінскімі]], [[Род Ромераў|Ромерамі]], [[Род Дашкевічаў|Карыбут-Дашкевічамі]] і іншымі ўплывовымі сем'ямісем’ямі Віленскай губерні і Вільні<ref>''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz...zobaczysz… С. 241—242.</ref>. Эма была таксама знаёма з пісьменніцамі [[Эліза Ажэшка|Элізай Ажэшкай]] і [[Канстанцыя Скірмунт|Канстанцыяй Скірмунт]]<ref>''Szpoper, D.'' Gente Lithuana, Natione Lithuana...Lithuana… С. 280—284.</ref>.
 
== Шырокая літаратурная дзейнасць ==
Шырокая літаратарская дзейнасць пачалася пасля 1897  г., калі на конкурсе газеты «Kurier Codzienny» Эма атрымала першы прыз (узнагароду) за аповесць «Паненка»<ref name="ReferenceC"/>. Пасля былі напісаны аповесць «Двор у Галінішках» (1899), надрукаваная ў газетах «Kurier Codzienny», «Nowa Reforma» і ў кніжным варыянце; аповесць «Віленская кальварыя» (1903), надрукаваная ў часопісе «Tygodnik Ilustrowany» і асобнай кніжкай у Вільні ў друкарні Завадскага ў 1903  г.; аповесць «Ад кахання» (1903)  — у часопісе «Dobra Gospodyni», газеце «Kurier Lwowski» і асобнай кніжкай у 1909  г.; аповесць «Буслы» (1908)  — у газеце «Słowo» і ў зборніку «Буслы», куды ўвайшло некалькі навел («Буслы», «Трыумфатар», «У день патрона», «Пры лампе», «Пантофелькі» і інш.); аповесць «Пярсцёнкі» (1907) і «Жанчына, пуху марны» (1909)  — у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] і асобнымі кніжкамі. У кніжных варыянтах выйшлі яе аповесці «Юбілей» (1911), «Роза і муха», «Тры пакаленні» (1913), «Як адламаная галінка» (1914)<ref name="ReferenceC"/>. Аповесць «Маці» была апублікавана ў 1922  г.  — ужо пасля смерці аўтаркі.
 
Публікавала некаторыя свае артыкулы і аповесці ў газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]]  — адным з самых папулярных польскамоўных перыядычных выданняў таго часу ў [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]].
 
Яленская таксама пісала п'есып’есы для тэатра. У 1903  г. на конкурсе драматургіі імя Генрыка Сянкевіча яе п'есап’еса «Сын» была адзначана і пастаўлена ў тэатры Гавалевіча ў [[горад Лодзь|Лодзі]] ў 1904  г., а пасля ў Вільні. Яе п'есап’еса «Крыўда» (1912) была пастаўлена ў Варшаве. Аднаактная п'есап’еса «Хвіліна» мела патрыятычны характар<ref name="ReferenceB"/>.
 
Некаторыя літаратурныя творы Яленскай яшчэ пры яе жыцці перакладаліся на [[руская мова|рускую]] («На гары Элеонскай», у газеце «Петербургские ведомости» №82№ 82, 1913  г.), [[нямецкая мова|нямецкую]] («Пераможцу  — смерць», у часопісе «Die Katolische Welt» сшытак 2, 1913  г.) і [[чэшская мова|чэшскую мовы]] («Пантофелькі»)<ref name="ReferenceC"/>.
 
== Арганізацыя тайнай польскамоўнай адукацыі ==
Пасля шлюбу з Казімірам Дмахоўскім (1856—1939) Эма з 1890  г. звычайна стала жыла ў Вільні, дзе папала ў іншае асяроддзе і атмасферу, накіраваную на барацьбу супраць русіфікацыі і навязвання літоўскімі ксяндзамі [[літоўская мова|літоўскай мовы]] ў касцельным набажэнстве на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] замест традыцыйнай [[польская мова|польскай мовы]]  — супраць літуанізацыі (балтызацыі) духоўнага жыцця. Эма прыняла самы чынны ўдзел (у тым ліку і фінансавы) у арганізацыі тайных польскамоўных школ на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] і распаўсюджанні [[польская мова|польскай мовы]] сярод сялян Віленшчыны<ref name="ReferenceB"/>. У гэтым ёй дапамагала і сястра Казіміра  — Юстына Дмахоўская<ref name="ReferenceB"/>. У 1890  г. было створана [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні]], а Эма Дмахоўская разам з Н. Роўбам, А. Завадскім і Вітальдам Венслаўскім стала на яго чале<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй...ідэяй… С. 104.</ref>. Муж Эмы Казімір Дмахоўскі таксама быў членам кіраўніцтва [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні|Польскага таварыства «Асвета» у Вільні]]<ref name="ReferenceA"/>. Эма Дмахоўская заснавала за ўласны кошт дзве тайныя (нелегальныя) польскамоўныя школы і стварыла перасоўныя бібліятэкі<ref name="ReferenceA"/>. Акрамя таго яна непасрэдна занялася тайнай падрыхтоўкай настаўніц, якія пасля накіроўваліся ў тайныя школы для работы з сялянскімі дзецьмі, і арганізоўвала на працягу 28 год сетку з дзясяткаў нелегальных польскамоўных школ у [[горад Вільнюс|Вільні]] і [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]<ref name="ReferenceB"/>. У справе пашырэння на вёсцы польскай мовы Эма Дмахоўская працавала з усёй шчырасцю, добраахвотлівасцю, стараннасцю, адданасцю і бескарыслівасцю, ідучы, у тым ліку, на самую вялікую рызыку<ref name="ReferenceB"/>. Нават у самых цяжкіх сітуацыях яна падтрымлівала самы цесны кантакт з настаўніцамі і школамі на вёсцы і ажыццяўляла апеку над імі<ref name="ReferenceB"/>. У адрозненне ад [[Польскае таварыства «Асвета» у Мінску|Польскага таварыства «Асвета» у Мінску]], якое дзейнічала на абшары [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], у тайных польскаймоўных школах [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні|Польскага таварыства «Асвета» у Вільні]] [[беларуская мова]] не выкладалася, а школы дзейнічалі на распаўсюджанне польскай нацыянальнай свядомасці (паланізацыі) сярод дзяцей сялян-каталікоў Віленшчыны і былі ідэальным месцам для сустрэчы нацыянальнай ідэалогіі з масавай свядомасцю<ref>''Смалянчук, А. Ф.'' Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй...ідэяй… С. 104.</ref>.
 
З 1908  г. Эма Дмахоўская рэдагавала віленскую польскамоўную газету «Zorza Wileńska», а пасля закрыцця гэтай газеты расійскімі ўладамі  — рэдагавала з 1909  г. газету «Jutrzenka», якую паставіла на высокі журналісцкі ўзровень<ref name="ReferenceB"/>. Дмахоўская неаднаразова ўваходзіла ў спрэчкі з афіцыйнымі расійскімі ўладамі і цэнзурай, што аднойчы скончылася палітычным судовым працэсам і вязненнем (з 29 кастрычніка па 30 снежня 1911  г.) у віленскай [[Лукішская турма|турме ў Лукішках]]<ref name="ReferenceB"/>. Яшчэ больш актыўную дзейнасць у справе падтрымкі польскамоўнага навучання і ўмацоўвання пазіцый польскай мовы Дмахоўская разгарнула з пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] і заняццем Вільні і Віленскай губерні нямецкімі войскамі, дзейнічала ў поўным паразуменні з польскім Адукацыйным камітэтам, які кіраваў справамі польскай асветы ў акупіраванай Віленшчыне. Дмахоўская таксама стала заснавальніцай і старшынёй Патрыятычнага саюза полек, які падтрымліваў ідэю ўключэння Вільні і Віленшчыны ў склад Польшчы, а не Літвы<ref name="ReferenceB"/>.
 
За сваю дзейнасць у галіне пашырэння польскай мовы, такт, прыемнасць, высакародства і лагоднасць характару атрымала прызнанне і падзяку ў мясцовага польскамоўнага і польскага насельніцтва<ref name="ReferenceB"/>.
 
== Смерць ==
Эма Дмахоўская памерла ў Вільні 24 студзеня 1919  г. і была пахавана на мясцовых [[Могілкі Роса|могілках Роса]]<ref name="ReferenceB"/>.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Васілевіч, У.'' «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца і сялянка. 1982. №2№ 2.
* ''Васілевіч, У. А.'' Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С.  Фядосік  — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4
* [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А. Ф.'']] Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864  — люты 1917  г. / А. Ф.  Смалянчук.  — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004.  — 406 с.
* ''Jeleńska, E.'' Komarowicze w powiecie Mozyrskim / E. Jeleńska.  — Warszawa : Druk J. Jeżyńskiego, 1892.  — 83 s.
* ''Kościałkowski, St.'' Dmochowska Emma z Jeleńskich / St. Kościałkowski // Polski Słownik Biograficzny.  — Kraków, 1939—1946.  — T. V. Dąbrowski Henryk Jan  — Dunin Piotr Stanisław.  — S. 201—202.
* [[Андрэй Тадэвушавіч Раствароўскі|''Rostworowski, А.'']] Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001.  — 504 s.
* [[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper.  — Gdańsk : Arche, 2009.  — 487 s.
 
{{DEFAULTSORT:Дмахоўская Э}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай фалькларыстыкі‎фалькларыстыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці фалькларыстыкі‎фалькларыстыкі]]
[[Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта]]