Механіка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 48:
Навука пашыралася, набывала моцную матэматычнкю і тэарэтычную аснову. Прапанаваліся розныя тэорыі, адкрываліся фундаментальныя законы. Пачала складывацца механічная карціна свету, у фундаменце якой стаялі такія знакамітыя вучоныя-фізікі, як '''Галілеа Галілей''' (1564-1642) і '''Ісаак Ньютан''' (1643-1727). Таму менавіта ў іх гонар '''класічная механіка''' часта называецца '''механікай Галілея - Ньютана'''. Але разам з імі асновы класічнай фізікі закладвалі такія выдатныя вучоныя, як '''Блез Паскаль''' (1623-1662), '''Тарычэлi Аванджэлiста''' (1608-1647), '''Эдм Марыётт''' (1620-1684), '''Роберт Бойль''' (1627-1691), '''Роберт Гук''' (1635-1703), '''Хрысціян Гюйгенс''' (1629-1695) і іншыя.
 
Iтальянскi фiзiк i астраном Галiлеа[[Галілеа ГалiлейГалілей]] даказаў пастаянства паскарэння свабоднага падзення, першым устанавiў заканамернасцi руху па iнэрцыi (што стала асновай для закона iнэрцыi Ньютана). У '''1609''' годзе пабудаваў першую падзорную трубу (тэлескоп). Вынайшаў тэрмаскоп (правобраз тэрмометра), сканструяваў гiдрастатычныя вагi, распрацоўваў гелiацэнтрысцкую сiстэму светабудавання Капернiка. Ад Галiлея бярэ пачатак фiзiка як навука.
 
У '''1643''' годзе iтальянскi фiзiк i матэматык Аванджэлiста Тарычэлi адкрыў iснаванне атмасфернага цiску. Вынайшаў ртутны барометр. Сфармулявай закон выцякання вадкасцi праз адтулiны сасуда i вывеў формулу скорасцi выцякання (формула Тарычэлi).
Радок 54:
У '''1653''' годзе французскi матэматык, фiзiк i фiлосаф Блез Паскаль адкрыў асноўны закон гiдрастатыкi (закон Паскаля). Сваiмi працамi пацвердзiў iснаванне атмасфернага цiску i яго залежнасць ад вышынi. Таксама даказаў, што паветра мае вагу.
 
У '''1676''' годзе знакамiты англiйскi вучоны-фiзiк i матэматык [[Роберт Гук]] сфармуляваў закон залежнасцi модуля сiлы пругкасцi ад абсалютнай дэфармацыi цела пры пругкiх дэфармацыях (закон Гука) у сваёй анаграмме «Ut tension sic vis» («Як напружанне, так сiла»).
 
У сваёй знакамiтай фундаментальнай працы па фiзiцы «Матэматычныя асновы натуральнай фiласофii» ('''1687''') вялiкi англiйскi вучоны, фiзiк, матэматык i астраном Iсаак[[Ісаак Ньютан]] сфармулявай адкрытыя iм закон сусветнага прыцягнення i асноўныя законы механiкi (першы, другi i трэцi законы Ньютана, або закон iнэрцыi, асноўны закон дынамiкi i закон дзеяння i супрацьдзеяння адпаведна). Шмат работ Ньютан прысвяцiў вывучэнню трэння, стварыў фiзiчную карцiну свету, шмат адкрыццяў зрабiў у оптыцы.
 
Далейшае развіццё механікі звязана з імёнамі [[Л. Эйлер]]а, [[Д. Бернулі]], Ж. Д'Аламбера (асноўныя працы па механіцы вадкасці і газу), Ж. Лагранжа (варыяцыйлае вылічэнне, аналітычная механіка). 3 прац [[А. Эйнштэйн]]а пачаўся этап развіцця рэлятывісцкай, [[Л. Больцман]]а і Дж. Гібса — статыстычнай, [[М. Планк]]а і [[Н. Бор]]а — квантавай механікі.