Анкара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Replacing 067_Etnografya.05.2006_resize.JPG with File:State_Painting_and_Sculpture_Museum_of_Ankara.jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: File renaming criterion #2: To change fr
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Узвышэнне горада пачалося ў 7 стагоддзі да н.э. пры [[Фрыгія|фрыгійскім]] цары [[Мідас]]е. У старажытнасці і сярэднявеччы — важны цэнтр караваннага гандлю ў Анатоліі. У 14 стагоддзі заваявана туркамі-асманамі. У ліпені [[1402]] года каля Анкары адбылася бітва паміж [[Тымур]]ам і [[Баязід]]ам ([[Анкарская бітва 1402]]). З 1864 года — цэнтр [[вілает]]а Анадалу. З канца 1919 года — цэнтр нацыянальна-вызваленчага руху Турцыі ([[Кемалісцкая рэвалюцыя]]), рэзідэнцыя Прадстаўнічага камітэта, а з [[23 красавіка]] [[1920]] — Вялікага нацыянальнага схода Турцыі і створанага ім урада (у супрацьстаянні султанска-халіфскаму Стамбулу). З [[13 кастрычніка]] [[1923]] — сталіца Турцыі, з [[29 кастрычніка]] 1923 года — Турэцкай Рэспублікі.
 
Сучасная Анкара — палітычны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтр краіны, месца знаходжання турэцкага прэзідэнта, парламента, урада, вышэйшых судовых устаноў, усіх замежных пасольстваў. Анкара — істотны транспартны вузел у цэнтры Турцыі, на скрыжаванні чыгуначных і аўтамабільных шляхоў. Міжнародны аэрапорт. У якасці гандлёвага і маркетынгавага цэнтра для сельскай гаспадаркі рэгіёна Анкара праславілася [[Ангорская каза|ангорскімі козамі]] з доўгай поўсцю (махер, {{lang-tr|mohair}}), унікальнай пародай кошак ([[Ангорская коткакошка|ангорскія кошкі]]), [[Ангорскі трус|белымі трусамі]] з выдатнай поўсцю ([[Ангорская поўсць|ангорскай]]), [[груша]]мі, [[мёд]]ам, [[мускат]]ным [[вінаград]]ам.
 
Горад размешчаны на Анаталійскім пласкагор'і, каля сутоку рэк [[Рака Чубук|Чубук]] і [[Рака Анкара|Анкара]] (басейн ракі [[Рака Сакар'я|Сакар'я]]). Клімат кантынентальны, адно з самых сухіх месцаў Турцыі.