Каціныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др JerzyKundrat перайменаваў старонку Кашэчыя у Каціныя па-над перасылкай: падручнік 8 класа
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
|eol= 7674
}}
'''КашэчыяКаціныя''', '''кашэчыя''' (''Felidae'') — сямейства [[сысуны|млекакормячых]] атрада драпежных. Найбольш спецыялізаваныя з драпежнікаў,. прыстасаваныя да здабывання жывёльнай ежы шляхам падкрадання, падчэквання, радзей пераследу.
 
Да сямейства належаць буйныя і сярэднія па памерах жывёлы, якія з’яўляюцца падпільноўваючымі драпежнікамі. Цела ў іх стройнае,
гнуткае, з акруглай галавой. Каціныя валодаюць добра развітым слыхам і зрокам. Знаходзячыся ў засадзе, яны непрыметна падкрадваюцца да здабычы і, зрабіўшы кароткі кідок, хапаюць яе. Бясшумна падкрадвацца ім дазваляюць развітыя на ніжнім баку пальцаў падушачкі і ўцяжныя кіпцюры, якія пры хадзьбе не стукаюць і не тупяцца.
 
Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг ([[тыгр]]). Канечнасці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя [[гепард]]а і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сістэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. [[Язык]] пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць кашэчым саскабляць мяса з касцей і чысціць поўсць. Хвост у большасці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуццяў лепш развітыя слых і зрок; нюх слабей. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).
 
ЛадСпосаб жыцця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем'ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласць жыцця да 30 гадоў.
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
 
{{Пачатак артыкулу:Біялогія}}
[[Катэгорыя:Каціныя]]