Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 145:
Лічылася, што дзякуючы гэтаму ўдасца вымусіць Англію пайскі не поўгадовы перапынак у вайне, у той час як амерыканскім войскам, каб стаць значнай сілай на заходнім фронце, патрабаваўся, як мінімум год. Першапачаткова падводныя лодкі наносілі велізарныя страты для гандлёвых караванаў, але пазней, у сувязі з увядзеннем ваенных канвояў, страты былі значна зменшаныя.
 
У красавіку 1917 года брытанцы правялі шэраг атак, якія далі пачатак [[Бітва пры Арасе, (1917)|бітве пры Арасе]]. Нягледзечы на поспехі канадскага корпуса і 5-й брытанскай дывізіі, выкарыстаць гэту магчымасць яны не здолелі, з-за цяжкіх страт, панесеных падчас сутыкненняў на поўдні.
 
У гэтым жа месяцы генерал Роберт[[Рабер Жорж Нівель|Рабер Нівель]], загадаў распачаць наступленне на Эна. Наступленню ў якім брала ўдзел каля 1,2 мільёна салдатаў, папярэднічаў тыднёвы артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый, пяхоту падтрымлівалі танкі. Аднак, нягледзячы на такія вялікія сілы і сродкі, якія ўдзельнічалі ў атацы, саюзнікі не змаглі дасягнуць сваіх мэт, гэта было галоўным чынам з-за складанай мясцовасці ў якой даводзілася дзейнічаць англійскім і французскім салдатам. Акрамя таго, немцы атрымалі кантроль у паветры, што перашкаджіла саюзным самалётам-разведчыкам карэктаваць агонь сваёй артылерыі. На працягу тыдня загінула 100 тыясч французскіх салдат. Не зважаючы на цяжкія страты Нівель вырашае пряцягнуць наступленне ў маі.
 
3 мая знясіленая 2-я французская дэвізія (пераважна складалася з ветэранаў Вердэна) адказалася выконваць загад. Афіцэры не ведалі, як пакараць салдатаў за непаслушэнства, каб не зрабіць якіх-небудзь наступстваў. У хуткім часе бунт французскай арміі перакінуўся яшчэ на 54 дэвізіі. з якіх дэзерціравала некалькі тысяч чалавек. Замест кар французскае кіраўніцтва заклікала бунтаўнікоў выканаць абавязак перад айчынай, што дало свой плён. Людзі вярнуліся ў акопы, аднак удзельнічаць у атацы адмовіліся. Ад гэтага часу, цэлы год, французы знаходзіліся ў абароне, а ўвесь цяжар атак лёг на брытанцаў і іх каланіяльныя войскі.