Русіфікацыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 11:
Па прыходзе да ўлады ў снежні [[1825]] года [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся па здушэнні [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831]] гадоў. Палітыка Мікалая I была накіраваная на вяртанне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў Беларусі<ref name="sved"/>. [[16 верасня]] [[1831]] года ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога з'яўлялася «зраўняць Заходні край ва ўсіх адносінах з унутранымі вялікарускімі губернямі»<ref name="sved"/>. Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Пётр Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Нарыс пра сродкі абрусення Заходняга края»<ref>Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIХ века). — СПб: Алетейя, 2000.</ref>.
 
[[25 чэрвеня]] [[1840]] года Мікалай I выдаў указ, паводле якога ўсе справы як ва ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы спраў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і наймення яны не былі, трэба было пісаць толькі на рускай мове, а не польскай мове. У афіцыйнай дакументацыі забаранялася карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы»{{крыніца?}}. Беларусь атрымала назву «[[Паўночна-Заходні край]]»{{крыніца?}}, адначасна скасоўвалася дзеянне [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="nv"/>{{крыніца?}}.
[[File:Congress Poland and Lithuanian governorates - by Alexander Voschinin - 1851 AD.jpg|thumb|Карта №6 атласа «Географический атлас Российской империи» (1851), складзенага па замове расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] для выхавання спадчынніка расійскага трону і падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў<ref>Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург : 1851. — 17 л.</ref>. Арэал рассялення «беларусаў» на карце ахоплівае толькі [[Віцебская губерня|Віцебскую]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскую губерні]], а [[Віленская губерня|Віленская]], [[Гродзенская губерня|Гродзенская]] і [[Мінская губерня|Мінская губерні]] з'яўляюцца арэалам рассялення «літоўцаў», што тлумачыцца тым, што ў першай палове XIX ст. Віцебская і Магілёўская губерні тапанімічна адносіліся да «беларускіх губерняў» («Беларусіі»), а Віленская, Гродзенская і Мінская губерні — тапанімічна да «літоўскіх губерняў» («Літвы»)]]
Апроч таго, Мікалай I зацвердзіў пастанову пра перасленне ў Беларусь «''выхадцаў з унутраных губерняў, якія прынясуць з сабой у гэты край, які цураецца Расіі, нашу мову, звычай, прыхільнасць рускіх да трона''»<ref>[http://old.knihi.com/10viakou/10v405.html 1831. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супроць царызму]</ref>.