Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
10 кастрычніка 1944 г. адбылося творчае хрышчэнне тэатра. У аднапавярховым каменным будынку, размешчаным у двары тэатра, быў паказаны спектакль «Вечар старадаўніх вадэвіляў». У першай палове 1945 г. тэатр атрымаў назву: Дзяржаўны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі. У 1945 г. было падрыхтавана яшчэ тры спектаклі: «Гульня кахання і выпадкаў» П. Марыво, «Кароль-алень» К. Гоццы, «{{нп3|Мяшчане, п'еса|Мяшчане|ru|Мещане (пьеса)}}» [[Максім Горкі|М. Горкага]]. Мастацкім кіраўніком новага тэатра быў прызначаны рэжысёр [[Мікалай Антонавіча Міцкевіч]].
 
Рэпертуарны план тэатра на 1946 г. складаўся з спектакляў «Вясна ў Маскве» В. Гусева, «Юнацтва бацькоў» {{нп3|Барыс Лявонцьевіч Гарбатаў|Б. Гарбатава|ru|Горбатов, Борис Леонтьевич}}), аднаўленне «{{нп3|Мяшчане, п'еса|Мяшчан|ru|Мещане (пьеса)}}» [[Максім Горкі|М. Горкага]] і канцэртнай праграмы. У трупе тэатра было ўсяго 22 чалавекі: [[Георгій Андрэевіч Волкаў|Г. Волкаў]], Ю. Уласаў, М. Вінаградаў, К. Айвазоўская, К. Катоўская, П. Рокатаў, І. Болатава, У. Говар-Бандарэнка, В. Мірская-Багданава, В. Мірскі, І. Фрэйдзін, [[Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок|З. Курдзянок]], С. Гурыч і іншыя.
 
Станаўленне тэатра адбывалася цяжка. Часта мянялася адміністрацыйнае кіраўніцтва тэатра, прыязджалі і ад'язджалі акцёры. У 1946 г. адбылася змена галоўнага рэжысёра: замест М. А. Міцкевіча, якога запрасілі працаваць у Віцебск, рэжысёрам стаў Ю. М. Рашымаў. Ён запрасіў у тэатр вопытных акцёраў, сярод якіх была заслужаная артыстка РСФСР В. В. Багданава.