Тсвана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
'''Тсва́на''' (саманазва ''Batswana''), у мінулым таксама вядомы як '''бечуана''' ({{lang-en|Bechuana}}) — група [[Паўднёвая Афрыка|паўднёваафрыканскіх]] малых народаў, асноўнае насельніцтва дзяржавы [[Батсвана]]. Таксама жывуць у [[ПАР]], [[Намібія|Намібіі]], [[Зімбабвэ]]. Агульная колькасць (2017 г.) - 5 686 000 чал.<ref>[https://joshuaproject.net/clusters/349 People Cluster: Bantu, Sotho-Tswana]</ref>
 
== Гісторыя ==
Агульныя продкі [[басута]], [[педы]] і тсвана з'явіліся ў [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]] ў [[сярэднявечча|сярэднявеччы]]. Плямёны тсвана адасобіліся ў перыяд паміж [[1300]] - [[1500]] гг. Згодна вусным [[генеалогія|генеалагічным]] паданням адным з першых вылучылася племя ''баралонг'', якое ў нашы дні насяляе [[Паўночна-Заходняя правінцыя (ПАР)|Паўночна-Заходнюю правінцыю]] [[ПАР]]. З яго складу вылучаліся іншыя плямёны. У [[18 стагоддзе|XVIII]] - першай трэці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. тсвана былі вымушаны мігрыраваць у розныя часткі Паўднёвай Афрыкі пад ціскам іншых афрыканскіх плямён, [[буры|бураў]] і [[грыква]].
 
У другой палове XIX ст. паўднёвыя землі, населеныя тсвана былі ўключаны ў склад бурскіх дзяржаў, пераважна ў [[Рэспубліка Трансвааль|Трансвааль]] (зараз Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка). У [[1885]] г. па прапанове [[шатландцы|шатландскага]] місіянера Джона Макезі ([[1835]] - [[1899]] гг.) на паўночных землях тсвана быў створаны [[Вялікабрытанія|брытанскі]] пратэктарат [[Бечуаналенд]], абвешчаны ў [[1966]] г. незалежнай дзяржавай [[Батсвана]]. Тсвана ПАР актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з [[апартэіда]]м.
 
{{зноскі}}