Тсвана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. вылучаліся ваенныя правадыры ''кгосі''. Яны пажыццёва выбіраліся з ліку кіруючых сем'яў ''дыкгасана''. Яны распараджаліся агульнаплемяннымі [[карова|каровамі]], атрымлівалі частку [[паляванне|паляўнічай]] здабычы і [[земляробства|земляробчых]] прадуктаў. Большасць тсвана складалі роўныя паміж сабой абшчыннікі ''бадынтлга''. Тсвана прымалі да сябе прастаўнікоў іншых народаў, асабліва добрых воінаў. Далучанныя да тсвана падзяляліся на інтэграваных у іх супольнасць ''бавалады'' і залежныя групы ''баіята''. Апошнімі часцяком станавіліся [[Сан (народ)|сан]].
 
Галоўным заняткам здаўна была пастаральная [[жывёлагадоўля]]. Жанчыны таксама займаліся ручным [[земляробства]]м. У месцах з дастатковай колькасцю [[вада|вады]] тсвана будавалі вялікія паселішчы да 30 000 чалавек. Традыцыйная жытло ўключала хаціну або некалькі хацін з абавязковым загонам для кароў. Асноўнай формай сацыяльнай арганізацыі з'яўлялася пашыраная [[сям'я]] ''лалвапа''. У яе склад уваходзілі малыя сем'і, прышлыя сваякі на ўтрыманні, служкі, прыёмныя дзеці і г. д. На чале стаяў старэйшы жанаты мужчына, радзей — жанчына. Адносіны паміж сем'ямі рэгуляваліся звычаёвым [[права]]м ''малоа''.
 
Сваяцтва перадавалася па мужчынскай лініі. У ідэале ''лалвапа'' фарміравалася патрылінейна. [[Шлюб]]ам папярэднічалі перагаворы паміж сем'ямі. У мінулым сваякі жаніха маглі выплочваць выкуп за нявесту каровамі, але не абавязкова за адзін раз. Часам выплата выкупа расцягвалася да канца жыцця жонкі. У нашы дні выкуп — рэдкая з'ява, у некаторых супольнасцях нават забаронены. Акрамя таго, існавалі формы часовага шлюбу, што дазвалялі абыходзіцца без выкупу.