Розніца паміж версіямі "Гарлачыкакветныя"

87 байтаў дададзена ,  2 гады таму
афармленне
др (вікіфікацыя)
(афармленне)
}}
'''Гарлачыкакветныя''' (''Nymphaeales'') — [[парадак, біялогія|парадак]] [[Кветкавыя|кветкавых]] двухсемядольных раслін.
 
== Апісанне ==
 
Гэта [[Шматгадовыя расліны|шматгадовыя]], звычайна карэнішчавыя водныя [[травы]] з чарговымі цэльнымі [[ліст]]амі з прылісткамі ці без іх. Сасуды адсутнічаюць. [[Кветка|Кветкі]] буйныя ці невялікія, адзіночныя, двухполыя, звычайна спірацыклічныя. Калякветнік двайны. Тычынак шмат. Гінецэй апакарпны — несапраўдная цэнакарпія (пладалісцікі пагружаны і прырастаюць да бакалападобнай восі кветкі), з 2—35 карпеламі з галоўчатымі рыльцамі. Семязачаткі шматлікія. [[Плод|Плады]] — шматлістоўкі ці пераходныя ад шматлістоўкі да шматарэшка. Парадак уключае 3 сям'і, 8 родаў і больш за 90 відаў трапічных і субтрапічных раслін у раёнах [[Амерыка|Амерыкі]], [[Афрыка|Афрыкі]], [[Азія|Азіі]] і [[Аўстралія|Аўстраліі]]. На Беларусі сустракаюцца віды сямейства [[гарлачыкавыя|гарлачыкавых]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Кабомба водная]]
 
{{зноскі}}