Размовы:Іаган Себасцьян Бах: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
: Далучаюся. Прайшло 7 гадоў (!), а імя вядомага немца так і не падправілі. Па-нямецку гучыць "Ёган" і ніяк інакш быць не можа. --[[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]]
:: Вікіпедыя — не месца для пошукаў праўды. Тут падаюцца варыянты, якія пацведжаныя аўтарытэтнымі крыніцамі, такімі як БелЭн. Пішыце туды і прасіце выправіць "Іаган" на "Ёган", таму што так па-нямецку гучыць. Калі выйдуць аўтарытэтныя выданні з напісаннем "Ёган Себасцьян Бах", то і тут можна будзе змяніць.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 10:43, 16 снежня 2017 (MSK)
::: Куды мне пісаць, у кніжку? Вікіпедыя кіруецца супольнасцю і цвярозым розумам. Тая ж БелЭн выходзіла яшчэ да апошніх зменаў у правапісе, і на сёння мае памылкі. Ужо цяпер у Вікіпедыі мы маем [[Ёган Вольфганг Гётэ]] (упс, ужо нехта зрабіў перасылку на Іаган), [[Ёахім Гаўк]], і гэты ўзусузус будзе пашырацца натуральным чынам. Ды і афіцыйныя змены ў правапісе - яны ж былі не апошнія, бо гэта мовазнаўцы ідуць за ўзусамузусам, а не наадварот. Ужо зараз мы можам прынамсі падаць натуральнейшыя напісанні ў дужках у артыкулах (я сам магу дадаць дзе ўбачу). А калі ёсць розныя пункты погляду, можна зладзіць дыскусію і галасаванне сярод супольнасці наконт таго, ці павінны мы перадаваць Ёган, Ёахім і пад. нямецкія імёны так, як яны гучаць. І заразом ці павінны мы пісаць "Ў" наперадзе запазычаных імён і назваў, найперш ангельскіх, так, як яны гучаць на выточнай мове. Куды мне пісаць з гэтай прапановай? [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 16:33, 16 снежня 2017 (MSK)
:::: Інстытут беларускай мовы НАН, выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 16:36, 16 снежня 2017 (MSK)
::::: Яшчэ раз: навукоўцы з Інстытута павінны выпраўляць хібы транскрыпцыі, ісці за ўзусамузусам і фіксаваць яго, а не наадварот. А ў Выдавецтве мы можам хіба што папрасіць нарэшце надрукаваць апошні 19-ы том БелЭн. Добра, Artsiom91, то як тут зладзіць галасаванне па выпраўленню перадачы замежных назваў і імёнаў? [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 16:50, 16 снежня 2017 (MSK)
:::: Тэма ўжо раней падымалася [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D1%8B%D1%8F:%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D1%9E_%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%8B%D1%82%D0%B0%D1%9E_%D0%BD%D0%B0_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5/2016#.D0.86.D0.B0.D0.B3.D0.B0.D0.BD_.E2.86.92_.D0.81.D0.B3.D0.B0.D0.BD Іаган і Ёган], і да адзінага выніка супольнасць не прыйшла. Калі ведаеце дадатковыя аргументы для пераносаў артыкулаў, можаце падаць новы запрос у запытах на перайменаванне. --[[Удзельнік:Hanylka|Hanylka]] ([[Размовы з удзельнікам:Hanylka|размовы]]) 17:07, 16 снежня 2017 (MSK)
::::: Дзякуй вялікі! Раз навукоўцы ўжо адказалі, што традыцыйнае напісанне не адпавядае § 16 Правіл арфаграфіі, то навошта мяне зноў туды пасылаюць за адказам? У тым галасаванні 4 чалавекі сказалі "не" дакладнай перадачы імён, яшчэ 4 - выказаліся "за". Гэта вельмі мала. Лічу, трэба яшчэ раз перагаласаваць гэтае пытанне. А таксама зладзіць галасаванне наконт літары "Ў" напачатку іншамоўных імён і назваў. А зараз лічу неабходным дадаць новыя напісанні з "Ё" і "Ў" як альтэрнатывы да традыцыйных. [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 17:42, 16 снежня 2017 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Іаган Себасцьян Бах».