Размовы:Іаган Себасцьян Бах: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
::::::::: "Іаган" цалкам адпавядае правілам, паспрабуйце знайсці крыніцы на адваротнае. У Правілах 2008 года ёсць прыклад "Іаган Себасцьян Бах". Адказ НАН, на які тут спасылаліся, казаў аб іншым — аб перадачы "Йорк" як "Ёрк" і падобнага, дзе ў пачатку гук Й. "Іагана" сюда прыцягнулі за вушы, гука "Й" там няма. Бо гэта не проста пагукавая транслітарацыя нямецкага варыянта вымаўлення, а замацаваная традыцыя менавіта ў беларускай мове.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 21:49, 16 снежня 2017 (MSK)
:::::::::: Вы пішаце, што гука "й" няма ў традыцыйным вымаўленні па-беларуску гэтага слова. Аднак шмат беларускамоўных імкнуцца вымаўляць і (адпаведна) перадаваць на пісьме іншамоўныя назвы і імёны блізка да мовы-крыніцы. Вікіпедыя, як і кожная іншая энцыклапедыя і слоўнік, павінна адсочваць тэндэнцыі і карэктаваць створаныя некалі недакладнасці. У Вікіпедыі рабіць гэта прасцей, таму што тут дынамічны кантэнт, які напаўняецца супольнасцю. А акадэмічныя выданні падцягнуцца. Калі зірнуць на суседнія падзелы, у еўрапейскіх мовах наогул назвы пакідаюць як ёсць, а ў рускай імкнуцца перадаваць блізка па гучанню - можна глянуць на перадачу польскіх, літоўскіх назваў і прозвішчаў. Хоцьма-няхоцьма Белвікі пойдзе ў гэтым жа кірунку.
:::::::::: Што тычыцца "Ў", у §15.4 гаворка ідзе пра перадачу гука '''[у]''' на пачатку ўласных імён і назваў. Слова Watson і пад. не падпадаюць пад гэты пункт, бо ў мове-крыніцы ўжываецца гук '''[ў]''' а не '''[у]'''. Больш, таго, тут няма чаргавання '''[у]''' з '''[ў]''', таму §15.1 таксама тут не працуе. А гуку '''[ў]''' ('''[w]''') у беларускай мове добра адпавядае літара "ў". Таму напісанне "Ў" у іншамоўных словах, дзе ўжываецца гук '''[ў]''' ('''[w]'''), цалкам апраўданы і не парушае правілаў правапісу. [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 23:03, 16 снежня 2017 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Іаган Себасцьян Бах».