Чорная Русь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адкат версіі 305676 аўтарства 194.44.242.242 (размова)
Радок 1:
{{вызн|1=Чорная Русь}} — традыцыйная, усталяваная ў гісторыяграфіі з [[18 стагоддзе|18 ст.]], назва тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай [[Беларусь|Беларусі]], якая ўвайшла ў склад [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] з сяр. [[13 стагоддзе|13 ст.]], на пачатковым этапе фарміравання гэтай дзяржавы — значна раней, чым астатнія тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паводле гісторыка-геаграфічных уяўленняў [[18 стагоддзе|18]]–[[20 стагоддзе|20 ст.]], галоўнымі цэнтрамі Чорнай Русі лічыліся гарады [[Новагародак]], [[Гародня]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]].
 
Аднак аўтэнтычныя [[гістарычная крыніца|гістарычныя крыніцы]] не пацвярджаюць існавання на гэтай тэрыторыі гістарычнай вобласці з такой назвай, таму больш абгрунтавана ўжываць заміж «Чорная Русь» тэрмін «[[ЛітваПанямонне|{{вызн2|1=Панямонне}}]]». Назва «Чорная Русь», хутчэй за ўсё, узнікла ў заходнееўрапейскай літаратуры перыяду позняй схаластыкі і пачаткова ня мела трывалай лакалізацыі. У абсалютнай большасці выпадкаў [[14 стагоддзе|14]]–[[17 стагоддзе|17 ст.]] назва ўжывалася заходнімі еўрапейцамі ў дачыненні да розных тэрыторый на ўсход і поўдзень ад сучаснай Беларусі. Адна з першых крыніц, у якой выступаюць «чорныя русіны», — нямецкамоўная хроніка [[Венгрыя|Венгрыі]] [[Генрых Мюгельн|Генрыха Мюгельна]] (~[[1360]]), якая паведамляла пра перасяленне старажытных венграў у Панонію праз тэрыторыю сучаснай [[Украіна|Украіны]]. Тэрмін Чорная Русь, хутчэй за ўсё, быў утвораны на ўзор і ў процівагу [[Белая Русь|Белай Русі]] не раней [[14 ст.]] Ва ўзнікненні гэтай назвы сказалася схільнасць сярэднявечнай свядомасці да пабудовы прымітыўных класіфікацый. Калі існавала Белая Русь, непазбежна мусіла з'явіцца і Чорная. Такая «каляровая» схема наклалася на падзел Русі паводле іншага прынцыпу: з даўніх часоў выдзялялі «Верхнюю Русь» — супольнасць [[славяне|славянскіх]] і [[вугра-фіны|вугра–фінскіх]] плямёнаў з дамешкам [[варагі|варагаў]]–«русі» на паўночным захадзе ўсходняй Еўропы — у адрозненне ад «Ніжняй», ці «Рускай зямлі» над сярэднім Дняпром з цэнтрам у [[Кіеў|Кіеве]]. І калі ''Russia superior'' была, як правіла, раўназначнай Белай, дык ''Russia inferior'', адпаведна, з цягам часу пачалі лічыць Чорнай.
 
Англійскі дыпламат [[Джайлс Флетчар]] у трактаце «Пра Расійскую дзяржаву» ([[Лондан]], [[1591]]) заўважыў: «''Расія калісьці называлася [[Сарматыя|Сарматыяй]]... Гэтая зямля падзялялася на дзве галоўныя часткі: Белую і Чорную. Белая Сарматыя ўключала ў сябе ўсю прастору, што ляжыць на поўнач і з боку Лівоніі, як вобласці, якія цяпер называюць Дзвінскай, Важскай, Усьцюжскай, Валагодскай, Каргопальскай, Наўгародскай і гэтак далей, сталіцай ці галоўным горадам якіх быў Ноўгарад Вялікі. Чорнай Сарматыяй называлася ўся краіна, што ляжыць на поўдзень, ля мора Еўксінскага, ці Чорнага, як княствы: Уладзімірскае, Маскоўскае, Разанскае і іншыя''». Вельмі падобны на ягоны падзел Русі галандскага гісторыка і палітолага [[Георг Хорн|Георга Хорна]]. У працы «Свет дзяржаў» ([[1668]]) ён пісаў: «''[Русь] падзялялася на Белую і Чорную. Двума галоўнымі яе княствамі былі Кіеўскае (Kiovia) і Уладзімірскае (Vladimiria). Той, хто валодаў імі, лічыўся як бы манархам русінаў. Кіеў быў сталіцай Чорнай Русі, Уладзімір — Белай''».