Роберт Вільгельм Бунзен: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Гейдэльберг → Гайдэльберг (3) з дапамогай AWB
Радок 35:
У [[1833]] г. Бунзен стаў выкладчыкам [[Гётынгенскі ўніверсітэт|Гётынгенскага ўніверсітэта]] і распачаў эксперыментальныя даследванні. На сённяшні дзень, яго вынаходніцтва спосабу выкарыстання гідрата аксіда жалеза ў якасці прэцыпітату з'яўляецца самым эфектыўным проціяддзем для атручаных мыш'якам. У [[1836]] г. Бунзен змяніў Фрыдрыха Вёлера на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Касельскім політэхнічным інстытуце, дзе прабыў да [[1838]] г., пакуль не быў запрошаны ў якасці экстраардынарнага прафесара хіміі ў [[Марбургскі ўніверсітэт]], дзе ў [[1841]] г. быў абраны дырэктарам хімічнага інстытута. Навуковая дзейнасць Бунзена атрымала хуткі і шырокі розгалас, часткова дзякуючы какадылу, які з'яўляецца надзвычай таксічным і падвяргаецца спантаннаму ўзгаранню ў сухім паветры, што робіць працу з ім вельмі цяжкай. Атручэнне мыш'якам амаль каштавала Бунзену жыцця, а выбух какадылу адняў зрок у яго правым воку. У [[1841]] г. Бунзен вынайшаў батарэю, якая выкарыстоўвае карбонавы электрод замест дарагога платынавага. Такая батарэя атрымала назву «бунзенаўскай».
[[Выява:Bunsen-Kirchhoff.jpg|thumb|[[Густаў Кірхгоф]] (злева) і Роберт Бунзен (справа)]]
У [[1851]] г. Бунзен перасяліўся ў [[Брэслау]] па запрашэнні ўніверсітэта і распачаў там будаванне хімічнай лабараторыі, аднак неўзабаве (у [[1852]] годзе) Бунзен змяніў Леапольда Гмеліна на месцы загадчыка кафедры хіміі ў [[ГейдэльбергскіГайдэльбергскі ўніверсітэт|ГейдэльбергскімГайдэльбергскім універсітэце]]. Там ён выкарыстоўваў электраліты для вырабу такіх чыстых металаў, як [[хром]], [[магній]], [[алюміній]], [[марганец]], [[натрый]], [[барый|бар]], [[кальцый]] і [[літый]]. Працяглае супрацоўніцтва з Генры Энфілдам Роска пачалося ў [[1852]] г., падчас якога яны вывучалі фотахімічнае ўтварэнне хлоравадароду. Бунзен перапыніў сваю працу з Роска ў [[1859]] г. і далучыўся да [[Густаў Кірхгоф|Густава Кірхгофа]], каб даследваць спектры нагрэтых элементаў. У [[1855]] г., Бунзен і яго лабарант Петэр Дэсага, удасканалілі мадэль газавай гарэлкі. Навейшая мадэль Бунзена і Дэсага, якая ўтварае вельмі гарачае і чыстае полымя, на сённяшні дзень завецца «гарэлкай Бунзена»<ref>{{Артыкул|аўтар=William B. Jensen|загаловак=The Origin of the Bunsen Burner|выданне=Journal of Chemical Education|нумар=82|выпуск=4|год=2005|спасылка=http://jchemed.chem.wisc.edu/HS/Journal/Issues/2005/Apr/clicSubscriber/V82N04/p518.pdf}}</ref><ref>[http://www.archive.org/details/chemicalmanipula00fararich «Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry»], Internet Archive Michael Faraday, 1827</ref>.
 
Таксама мелі месца ранейшыя даследванні характарыстыкі колеру нагрэтых элементаў, але нічога сістэмна аформленага. Улетку [[1859]] г., Кірхгоф паведаміў Бунзену, што ён плануе стварыць прызматычны спектр гэтых колераў. Ужо ў сёлеташнім кастрычніку навукоўцы вынайшлі адпаведную прыладу, прататып спектраскопу, выкарыстанне якога дазволіла ім вызначыць спектральныя характарыстыкі натрыю, літыю і калію. Пасля некаторых працаёмкіх ачыстак Бунзен даказаў, што найчысцейшыя ўзоры, што даюць унікальныя спектры. У межах гэтага даследвання Бунзен зафіксаваў дагэтуль невядомыя блакітныя лініі спектру ва ўзорах мінеральнай вады з Дзюркгейма. Ён выказаў здагадку, што гэтыя лініі сведчаць пра наяўнасць нейкага нявынайдзенага элементу. Пасля руплівай дэстыляцыі 40 тон такой вады, увесну [[1860]] г. ён быў здольны аддзяліць 17 грам новага хімічнага элементу. Ён назваў гэты элемент цэзіем ({{lang-la|caesium}}), лацінскім словам, што абазначае «глыбока блакітны».
 
=== Апошнія гады ===
Калі Бунзен выйшаў на пенсію ў 78 гадоў, ён самастойна заняўся даследваннямі ў сферах [[геалогія|геалогіі]] і [[мінералогія|мінералогіі]]. Цікавасць да гэтых галін навукі пераследвала яго цягам усёй кар'еры. Ён памёр у [[ГейдэльбергГайдэльберг]]у ў 88 гадоў.
 
{{зноскі}}