Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
→‎Перадгісторыя: Арфаграфія, Вікіфікацыя
==Гістарычны нарыс==
===Перадгісторыя===
Яшчэ да звяржэння царызму ў палітычным спектры [[Расійская імперыя|Расіі]] вызначылася некалькі кірункаў наконт будучага дзяржаўнага будаўніцтва. [[Манархія|Манархісты]] выступалі за непахіснасць асноў самадзяржаўя, захаванне адзінай і непадзельнай Расіі. [[Лібералізм|Лібералы]] абаранялі дзяржаўнае адзінства з магчымым культурна-нацыянальным самавызначэннем народаў. Сацыял-дэмакраты, найперш [[бальшавікі]], патрабавалі права нацый і народнасцей на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння нацыянальных дзяржаў. Аднак ажыццяўленне гэтага права бальшавікі разглядалі з пункту погляду класавай барацьбы [[Пралетарыят|пралетарыяту]], паколькі лічылі, што буйныя цэнтралізаваныя дзяржавы забяспечваюць прастору для больш хуткага развіцця [[Капіталізм|капіталізму]], што набліжае сацыялістычную рэвалюцыю. Нацыям, якія пажадалі застацца ў цэнтралізаванай дзяржаве, бальшавікі абяцалі [[Аўтаномія|аўтаномію]], хоць такія паўнамоцтвы ўяўляліся імі невыразна. Напачатку бальшавікі адмоўна ставіліся да ідэй федэралізму ў дзяржаўным будаўніцтве, хоць і дапускалі такую магчымасць. Неанародніцкія партыі (расійскія, украінскія эсэры, [[Беларуская сацыялістычная грамада (1902)|Беларуская сацыялістычная грамада]] і інш.) выступалі за безумоўнае права на самавызначэнне, аднак спачатку бачылі Расійскую дзяржаву федэратыўнай [[Дэмакратыя|дэмакратычнай]] [[Рэспубліка|рэспублікай]] з абласнымі (тэрытарыяльнымі) і нацыянальна-асобнымі (экстэрытарыяльнымі) аўтаноміямі. Нацыянальныя [[Сацыялізм|сацыялістычныя]] партыі меркавалі аднесці да кампетэнцыі федэральнага цэнтра толькі знешнепалітычную дзейнасць, забеспячэнне функцыянавання адзінай грашовай сістэмы, кіраванне ваеннымі сіламі і [[Чыгуначны транспарт|чыгункай]].
 
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|звяржэння самадзяржаўя ў сакавіку 1917]] [[Часовы ўрад Расіі|Часовы ўрад]] дэклараваў поўнае раўнапраўе грамадзян незалежна ад веравызнання і нацыянальнасці, скасаваў мяжу яўрэйскай аселасці, абяцаў свабоду развіцця моў. Нягледзячы на абвяшчэнне Расіі рэспублікай (верасень 1917), Часовы ўрад не збіраўся ажыццяўляць права самавызначэння народаў, што выклікала незадаволенасць нацыянал-дэмакратычных рухаў. У верасні 1917 ў [[Кіеў|Кіеве]] адбыўся з'езд «народаў Расіі», скліканы Цэнтральнай украінскай радай, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскіх і ўкраінскіх эсэраў, БСГ, грузінскіх, армянскіх сацыялістаў і інш. З'езд прагаласаваў за дзяржаўнае ўладкаванне Расіі ў выглядзе федэрацыі аўтаномных абласцей і нацый, палічыў асноўным дэфектам «празмерную цэнтралізацыю [[Заканадаўчая ўлада|заканадаўчай]] і [[Выканаўчая ўлада|выканаўчай улады]]». З'езд пастанавіў: незалежна ад склікання Усерасійскага Устаноўчага сейма склікаць мясцовыя нацыянальныя ўстаноўчыя сеймы, якія павінны вызначыць канкрэтныя формы сваіх адносін з цэнтральнымі органамі федэрацыі, а таксама ўнутраную арганізацыю аўтаномных устаноў канкрэтнага народа або вобласці. Аднак Часовы ўрад не прыслухаўся да патрабаванняў нацыянальных дзеячаў. Пасля перамогі [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917]] і пераходу ўлады да Саветаў, [[Савет Народных Камісараў СССР|Саўнарком]] прыняў Дэкларацыю праваўправоў народаў Расіі, якая абвясціла роўнасць і суверэннасць усіх [[Народ|народаў]] [[Краіна|краіны]], права на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, адмену ўсіх нацыянальных і нацыянальна-рэлігійных прывілеяў і абмежаванняў, свабоднае развіццё [[Нацыянальная меншасць|нацыянальных меншасцей]] і [[Этнаграфічная група|этнаграфічных груп]]. Пад уплывам нацыянальна-вызваленчага руху балыыавікібальшавікі змянілі сваё стаўленне да федэралісцкіх ідэй, але сталі разглядаць савецкі федэралізм як перахрдную форму да поўнага інтэрнацыянальнага адзінства працоўных.
 
III Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) паклаў пачатак утварэнню [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР)]]. Аднак нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва маладых рэспублік праходзіла ў вострай палітычнай барацьбе і мела 2 кірункі: савецкі і парламентарны (на ўзор Заходняй Еўропы). Стварэнне незалежных нацыянальных савецкіх рэспублік некаторыя бальшавіцкія кіраўнікі разглядалі як спосаб вырашэння часовых палітычных, у т.л. знешнепалітычных задач, каб, з аднаго боку, супрацьстаяць заходнім краінам, а з другога — нейтралізаваць мясцовыя «сепаратысцкія» намаганні нацыянальных дзеячаў.
 
1 чэрвеня 1919 па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Савета абароны Літвы і Беларусі, урада Савецкай Латвіі быў прыняты Дэкрэт «Аб аб'яднанні савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам». Ваенна-палітычны саюз дапамог савецкім рэспублікам выстаяць у грамадзянскай вайне і ваеннай інтэрвенцыі 1918—20, умацаваць уладу камуністам. 3 пераходам да мірнага будаўніцтва тэндэнцыя іх далейшага аб'яднання яшчэ ўзмацнілася. Аднак на шляхах нацыянальна-дзяржаўнага федэратыўнага ўсталявання вызначыліся супярэчнасці. 3 аднаго боку, рэспублікі былі фармальна незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, з другога — спробы цэнтралізацыі органаў кіравання прыводзілі да таго, што паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік, і такім чынам парушаліся падпісаныя двухбаковыя дагаворы.
 
=== Утварэнне СССР ===
З'езды Саветаў УССР, [[Усебеларускія з'езды Саветаў|БССР]], ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. [[30 снежня]] [[1922]] I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР<ref>[http://www.1000dokumente.de/index.html?c=dokument_ru&dokument=0004_uni&object=facsimile&pimage=1&v=100&nav=&l=ru Дэкларацыя] </ref>, у якой былі сфармуляваны асноўныя прьгацыпыпрынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначыў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК; старшыні М. Калінін, Р. Пятроўскі, А. Чарвякоў, Н. Нарыманаў). На 2-й сесіі ЦВК сфарміраваны ўрад СССР — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У. Леніным. У снежні 1922 у СССР увайшлі РСФСР (афіцыйна абвешчана ў студзені 1918), УССР (снежань 1917), БССР (студзень 1919) і ЗСФСР (снежань 1922) у складзе Азербайджанскай ССР (красавік 1920), Армянскай ССР (лістапад 1920) і Грузінскай ССР (люты 1921). Першая Канстытуцыя СССР (зацверджана 31 студзеня 1924 на II з'ездзе Саветаў СССР) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай.
 
===Даваенны перыяд===
364

праўкі