Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: афармленне
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 156:
 
== Выдавецкая дзейнасць ==
{{Асноўны артыкул|Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны}}
[[Файл:Biblia Ruska.jpg|thumb|Тытульны аркуш. «''Библия руска выложена докторомъ Францискомъ Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людемъ посполитымъ к доброму научению''». [[1517]], Прага]]
Пасля знаёмства з лацінскімі, чэшскімі, старажытнаяўрэйскімі і царкоўнаславянскімі тэкстамі Бібліі, у 1517—1519 гг. Францыск Скарына пракаменціраваў і надрукаваў кірыліцай у Празе [[Кнігі Бібліі|23 кнігі]] [[Біблія|Бібліі]] пад агульным загалоўкам ''«Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению»''. Доўгі час сярод лінгвістаў вялася дыскусія аб мове, на якую ён пераклаў кнігі: на беларускую рэдакцыю [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мовы]] ці на царкоўны [[Стылістыка|стыль]] [[старабеларуская мова|старабеларускай мовы]]. Беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што мова перакладаў Бібліі Францыска Скарыны — гэта беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, дзе маецца пэўны ўплыў гутарковай [[беларуская мова|беларускай]], [[чэшская мова|чэскай]] і [[польская мова|польскай моў]]<ref>Булыка, А. М. Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А. І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — С. 210.</ref>.