Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 83:
:: Правілы 2008 глава 2 параграф 15 пункты 1 і 4.
:: Наконт паводзін, Вы ні ў чым ім не саступілі. І калі ласка, звярніце увагу, што яны ''выпраўлялі арфаграфію'' як мае быць. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 16:33, 21 снежня 2017 (MSK)
::: У параграфе § 15.1 размова ідзе пра напісанне літары "ў" пасля галосных напачатку слова, калі ідзе чаргаванне гукаў [у] з [ў]. Тыя словы, што выпраўляў [[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]], не маюць такога чаргавання, таму гэты пункт тут не пасуе.
::: У параграфе § 15.4 унармавана напісанне гука [у] на пачатку ўласных імён і назваў. Гэта таксама не наш выпадак, бо ў запазычаных словах [[Ўоркаўт]], [[Ўэлнэс]] наперадзе гучыць гук [Ў]. Там увогуле няма чаргавання гукаў.
::: Я ўжо тлумачыў гэта ў размовах да артыкула [[Размовы:Доктар_Ватсан|Доктар Ўотсан]]. Але там ніхто мне не адказаў - не палічылі патрэбным?
::: Гэты ўдзельнік і іншыя словы "выпраўляў" на свой густ, хоць я кожны раз прасіў у каментары спыніць гэта і падмацаваць свае выпраўленні. Такія паводзіны непрымальныя. Давайце развязваць такія пытанні ў дыялогу, а не валюнтарысцкімі зменамі ў тэкст, які паўночы сядзеў і ўручную правяраў. Няўжо ў Вікіпедыі сапраўдных памылак не засталося? [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 17:05, 21 снежня 2017 (MSK)