Парк Жылібера (Гродна): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'справа|thumb|Помнік Ж. Жыліберу ля ўвахода ў парк '''Парк Жылібера''...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:20, 22 снежня 2017

Парк Жылібера - галоўны гарадскі парк Гродна. Размешчаны ў цэнтры горада ў раёне Гарадніцы паміж віліцамі Дзяржынскага, 1 Мая, Акадэмічнай і Ажэшка. Парк мае гістарычнае значэнне, першапачаткова на тэрыторыі парка знаходзіўся першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі батанічны сад, створаны Жанам Жыліберам.

Помнік Ж. Жыліберу ля ўвахода ў парк

Гісторыя

У сярэдзіне 1770-х гг. Гарадзенскі стараста А. Тызенгаўз запрасіў з Ліёна прафесара медыцыны, батаніка і анатама Жана Эмануэля Жылібера. Паводле дамовы ад 9 траўня 1776 года французскі лекар павінен быў «закласці сад, неабходны для медыцынскай школы". Жылібер хутка прыступіў да закладцы саду. Ужо да 1778 года ў батанічным садзе, першым на тэрыторыі сучаснай Беларусі, мелася каля 1500 экзатычных раслін. У цэнтры саду знаходзіўся домік садоўніка і дзве аранжарэі. Батанічны сад неўзабаве стаў адным з лепшых у Еўропе. Аднак ужо ў 1783 годзе французскі навуковец вяртаецца на радзіму, дзе ў Ліёнскім Інстытуце навук ён становіцца прафесарам, а пазней нават мэрам горада. У яго гонар было названа расліна жыліберцыя (Gilibertia Ruiz & Pav. сямействы Araliáceae (Araliaceae), у сучаснай наменклатуры званы Dendropanax).

Пасля ад'езду Жылібера батанічны сад прыходзіць у заняпад. Частка найбольш каштоўных раслін была вывезена ў Вільню, рэштка сада апынулася падзеленай на некалькі часткак: губэрнатарскі і Гараднічаскі сады, а таксама парк Чацвярцінскіх. У другой палове ХІХ стагоддзя Гараднічанскі сад стаў грамадскім, тут была ўладкована рамантычная «Швейцарская даліна». У 1926 годзе Ян Каханоўскі ў паўночна-ўсходняй частцы парку закладвае школьны батанічны сад, значна больш сціплы, чым сад Жылібера. Спачатку ў садзе Каханоўскага было 309 відаў раслін, а да 1928 года іх колькасць узрасла да 830. У гэтым жа годзе быў адкрыты заалагічны аддзел, які ў канчатковым выніку ператварыўся ў заапарк.

У канцы Другой сусветнай вайны ў парку знаходзіліся магілы савецкіх воінаў, якія пазней былі перазахаваныя ў брацкай магіле. У 1950-ых гадах парк быў абгароджаны і да 1957 года ўваход у яго быў платны. У гэтым жа годзе быў адкрыты кінатэатр «Летні», будынак якога прастаяў у парку да 2005 года. У 1964 годзе парк атрымаў імя Э. Ажэшкі, а цяперашняе імя прысвоена ў 1989 годзе. Апошняя рэканструкцыя парка прайшла ў 2005 годзе, пасля яе з'явілася новая «Швейцарская даліна».

Сёння парк апынуўся практычна ў самым цэнтры горада. Па тэрыторыі парку знаходзяцца Лямус на Гарадніцы, будынкі Тэатра Антонія Тызенгаўза і былой Медыцынскай школы, помнік савецкім воінам (Вечны агонь), шматлікія скульптуры, праз парк працякае рачулка Гараднічанка, а таксама атракцыёны і канцэртная пляцоўка. Ля ўваходу ў парк каля рэстарана «Стары лямус» удзячныя нашчадкі ўсталявалі помнік Ж. Жыліберу: чалавек у вопратцы 18 стагоддзя з кіем у руцэ сустракае наведвальнікаў былога батанічнага саду.