Размовы:Доктар Уотсан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
 
== Слова да чытачоў ==
Паважаныя чытачы "Беларускай вікіпедыі"! Для англійскага прозвішча і назвы {{lang-en|Watson}} найбольш блізкім напісаннем па-беларуску, атрыманым шляхам транскрыпцыі, будзе "'''Ўотсан'''". Яно адпавядае вядомаму прынцыпу "як чуецца - так і пішацца" і не пярэчыць Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэта напісанне таксама адпавядае імкненню ў сучасных літаратурных нормах еўрапейскіх моў перадаваць на пісьме іншамоўныя назвы і імёны максімальна блізка да арыгінальных па-гучанні. Некалі да [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|рэвалюцыі]], калі выконваліся першыя пераклады твораў Артура Конана Дойла, у рускай мове не існавала адзінай сістэмы перадачы іншамоўных назваў і імён, і перакладнікі часта карысталіся сістэмай [[Транслітарацыя|транслітарацыі]]. З гэтых рускіх перакладаў слова "Ватсон" трапіла ў беларускую мову як "Ватсан", бо ў рускай мове няма больш дакладнага адпаведніка для англійскай "W" як "В" (у беларускай - ёсць). У наш час, як напісаў напачатку, і ў рускай і ў астатніх еўрапескіх мовах ад сістэмы транслітарацыі паступова адмаўляюцца на карысць транскрыпцыі. ''Нажаль, я не магу дадаць гэта напісанне "Ўотсан" на старонцы [[Доктар Ватсан]], бо папярэджаны адным з рэдактараў Вікіпедыі - прыхільнікам транслітарацыі рускіх перакладаў іншамоўных імён, што буду заблакаваны на гэтым сайце.'' Дыскусію па пытанню перадачы гука [Ў] у запазычаных назвах і імёнах можна паглядзець на маёй старонцы ў Вікіпедыі [[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар#Ужыванне Ў|тут]]. Дзякуй за ўвагу. --[[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 14:03, 24 снежня 2017 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Доктар Уотсан».