Вярхоўны Савет Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др спасылкі на імёны
Радок 1:
'''Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь''', найвышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў [[Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] у [[1991]]—[[1996]]. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады і ажыццяўляў яе ад імя народа ў межах і формах, вызначаных [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыяй]] і законамі РБ.
 
Старшыні Вярхоўнага Савета: [[Мікалай Іванавіч Дземянцей|М.І. Дземянцей]] (1990-1991), [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|С.С. Шушкевіч]] (1991-[[1994]]), [[Мечыслаў Іванавіч Грыб|М.І. Грыб]] (1994-1996), [[Сямён Георгіевіч Шарэцкі|С.Г. Шарэцкі]] (з [[10 студзеня]][[27 лістапада]] 1996).
 
Складаўся з адной палаты (260 [[дэпутат]]аў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які з’яўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцця ёю самастойнасці, адбыліся ў [[1938]]). Парадак дзейнасці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994, законам “Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь”, а таксама Рэгламентам Вярхоўнага Савета. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета выбіраліся Старшыня, яго намеснікі, ствараліся камісіі.
Радок 9:
Выдаваў “[[Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь]]”.
 
Дзейнасць Вярхоўнага Савета спынена [[27 лістапада]] [[1996]] угода ў выніку праведзенага рэферэндума і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
 
[[Катэгорыя:Беларуская дзяржаўнасць]]