Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 161:
У гэтых умовах кіраўніўцтва СССР паспрабавала распрацаваць праект новага саюзнага дагавора (лістапад 1990 г.). Аднак нават такая ініцыятыва цэнтра з боку кіраўнікоў суверэнных рэспублік шырокай падтрымкі не знайшла. IV з'езд народных дэпутатаў СССР ([[снежань]] 1990 г.) прыняў рашэнне аб правядзенні [[17 сакавіка]] [[1991|1991 г.]] [[Рэферэндум аб захаванні СССР|Рэферэндуму аб захаванні СССР]]. Улады [[Грузія|Грузіі]], [[Літва|Літвы]], [[Малдова|Малдовы]], [[Латвія|Латвіі]], [[Арменія|Арменіі]] і [[Эстонія|Эстоніі]] не выканалі рашэнні IV з'езда народных дэпутатаў СССР аб правядзенні рэферэндуму. У той жа час за захаванне СССР выказалася 76,4% прагаласаваўшых.
 
[[Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу|Спроба групы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў у жніўні 1991 г. увесці надзвычайнае становішча]] ў шэрагу рэгіёнаў СССР, выклікала адмоўную рэакцыю ў кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі і іншых рэспублік. Урадамі і Вярхоўнымі Саветамі суверэнных рэспублік быў канчаткова ўзяты курс на незалежнасць. [[8 снежня]] [[1991]] г. лідары [[Беларусь|Беларусі]] ([[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]]), [[Украіна|Украіны]] ([[Леанід Краўчук]]) і [[Расія|Расіі]] ([[Барыс Ельцын]]) у [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] (у беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі, Камянецкі раён) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў ([[СНД]]), у якім канстатавалі, што «Саюз ССР як суб'ект [[Міжнароднае права|міжнароднага права]] і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». [[10 снежня]] 1991 г. Вярхоўныя Саветы Беларусі і Украіны, [[12 снежня]] 1991 г. [[Вярхоўны Савет РасііРСФСР]] ратыфікавалі Пагадненне аб стварэнні СНД і дэнансавалі Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР. [[21 снежня]] 1991 г. была прынята [[Алма-Ацінская дэкларацыя]] кіраўнікоў 11 незалежных дзяржаў (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, [[Казахстан|Казахстана]], [[Кыргызстан|Кыргызстана]], Малдовы, Расіі, [[Таджыкістан|Таджыкістана]], [[Туркменістан|Туркменістана]], [[Узбекістан|Узбекістана]] і [[Украіна|Украіны]]), у якой зноў было сцверджана: «3 утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне».
 
[[26 снежня]] [[1991]] г. [[Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР]] прыняў Дэкларацыю пра спыненне існавання СССР у сувязі са стварэннем [[СНД]]. Такім чынам СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.
 
==Насельніцтва ==
<div style="float:right;margin:0 0.5em 1em;" class="toccolours">{{Graph:Chart|width=250|height=250|type=rect|x=1920,1926,1937,1939,1959,1970,1979,1989|y=137727000,147027915,164500000,170557000,208808000,241720000,262436227,286700000}}</div>
{{main|Насельніцтва СССР}}
Насельніцтва СССР у 1989 г. складала прыблізна 278 млн. чалавек, што рабіла СССР адной з краін з самым вялікім насельніцтвам. Самым вялікім па-колькасці народам з'яўляліся рускія (каля 145 млн.), затым украінцы (каля 44 млн.) і ўзбекі (каля 16 млн.).