Русіфікацыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 18:
 
Па здушэнні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] працэс расіізацыі ўзначаліў генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. Мураўёў]]. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга края» надаваў расіізацыі адукацыі, шырока вядомым з'яўляецца яго дэвіз:
 
{{пачатак цытаты}}
{{цытата|Што не дарабіў рускі штык — даробіць рускія школа і царква}}
{{арыгінал|ru|Что не доделал русский штык — доделает русская школа и церковь}}
{{канец цытаты}}
 
Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансерватыўнага кірунку ў «заходне-русізме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выдання «Веснік Паўднёва-Заходняй і Заходняй Расіі» пад новай назвай «Веснік Заходняй Расіі». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзенне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс не карыстаўся папулярнасцю, і ў [[1871]] годзе яго закрылі.
 
Звяртаючыся да беларускага дваранства Мураўёў казаў:
{{цытата|Забудзцеся пра наіўныя летуценні і мары, панове, і помніце, што калі вы не зробіцеся тут сваімі думкамі і пачуццямі рускімі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край}}
{|
|-
| {{пачатак цытаты}}
Забудзцеся пра наіўныя летуценні і мары, панове, і помніце, што калі вы не зробіцеся тут сваімі думкамі і пачуццямі рускімі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край
{{арыгінал|ru|Забудьте наивные мечтания, занимавшие вас доселе, господа, и помните, что если вы не станете здесь по своим мыслям и чувствам русскими, то вы будете здесь иностранцами и должны тогда покинуть этот край}}
{{канец цытаты}}
|}
 
Апроч таго, істотнымі фактарамі расіізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» з'яўляліся падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расіі, а таксама расійскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках<ref>[http://old.knihi.com/pytanni/086.html Калі ў Беларусі пасяліліся рускія?]</ref>.
Радок 43 ⟶ 35:
У [[1950]] годзе [[Іосіф Сталін|Сталін]] пісаў<ref>И. Сталин. Марксизм и вопросы языкознания. — Москва, 1950.</ref>:
 
{{цытата|Мы будзем мець справу не з дзвюма мовамі,... а з сотнямі нацыянальных моў, з якіх у выніку доўгага эканамічнага, палітычнага і культурнага супрацоўніцтва нацый будуць выдзяляцца спачатку найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, а потым занальныя мовы зліюцца ў адну супольную міжнародную мову,...якая... будзе новай мовай, што ўбярэ ў сябе найлепшыя элементы нацыянальных і занальных моў.}}
{|
|-
| {{пачатак цытаты}}
Мы будзем мець справу не з дзвюма мовамі,... а з сотнямі нацыянальных моў, з якіх у выніку доўгага эканамічнага, палітычнага і культурнага супрацоўніцтва нацый будуць выдзяляцца спачатку найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, а потым занальныя мовы зліюцца ў адну супольную міжнародную мову,...якая... будзе новай мовай, што ўбярэ ў сябе найлепшыя элементы нацыянальных і занальных моў.
{{арыгінал|ru|Мы будем иметь дело не с двумя языками..... а с сотнями национальных языков, из которых в результате длительного экономического, политического и культурного сотрудничества наций будут выделяться сначала наиболее обогащенные единые зональные языки, а потом зональные языки сольются в один общий международный язык,...который... будет новым языком, вобравшим в себя лучшие элементы национальных и зональных языков}}
{{канец цытаты}}
|}
 
Адной з прадбачаных Сталіным занальных моў мусіла паўстаць на базе рускай мовы.
Радок 58 ⟶ 44:
# Звужэнне сферы ўжывання беларускай мовы ў публічным жыцці і замена яе рускай;
# Усебаковая русіфікацыя дапушчанай да публічнага ўжывання беларускай мовы.
 
У пасляваенны час на нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў, дрэнна ўлічваліся нацыянальныя асаблівасці ў вучэбна-выхаваўчай рабоце. Гэтаму спрыялі ўмовы, звязаныя з камандзіраваннем у рэспубліку многіх кадраў, якія не валодалі мовай карэннага насельніцтва і не жадалі, каб яе вывучалі іх дзеці. Абыякава адносіўся да беларускай мовы партыйна-дзяржаўны апарат. У [[1953]] г. толькі 62,2% кіруючых кадраў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасці.
Гэтыя абставіны спрыялі таму, што рэзка скарацілася колькасць беларускіх школ у буйных прамысловых цэнтрах. У Мінску ў 1945/46 н.г. з 28 школ 14 былі беларускамоўнымі, а ўжо ў 1952/53 н.г. з 46 школ беларускіх налічвалася толькі 9. Набірала моц тэндэнцыя скарачэння беларускамоўных школ у раёнах і нават у сельскай мясцовасці<ref>Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; Рэдкал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.) і інш. Ч. 2. — Мн.: Беларусь, 1995. — 359,[1] с.: іл. — С. 362. — ISBN 5-338-01061-5</ref>.
 
Кепская сітуацыя склалася з выданнем беларускамоўных кніг. Беларускамоўныя кнігі трымаліся на складах, не пушчаліся ў продаж, а потым спісваліся ў якасці затаваранай нехадавой прадукцыі, якую ніхто не хоча чытаць. Разам са змяншэннем тыражаў і колькасці беларускамоўнай друкаванай прадукцыі, павялічвалася колькасць і ўдзельная вага рускамоўнай. У [[1946]] годзе тыраж часопісаў на рускай мове ў БССР складаў 1%, [[1955]] годзе ён дасягнуў 31%. У [[1970]] годзе агульны тыраж беларускамоўных кніг складаў 9 мільёнаў асобнікаў, рускамоўных — 16 мільёнаў<ref name="atlantyda">[http://www.svaboda.org/content/transcript/822774.html Беларуская Атлантыда: без бар’ераў. Русіфікацыя] // «[[Радыё Свабода]]», [[13 снежня]] [[2007]].</ref>.