Спецыяльная тэорыя адноснасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
 
== Стварэнне СТА ==
Перадумовай да стварэння тэорыі адноснасці з'явілася развіццё ў XIX стагоддзі [[Электрадынаміка|электрадынамікі]] <ref name="Ginzburg">[[Гінзбург|Гінзбург В.Л.]] Как и кто создал теорию относительности? в '''[[Гінзбург|Эйнштейновский]] сборник''',''' 1974.- М.: Наука, 1976.— С. 351-385.-400 с.-9200 экз.</ref>. Вынікам абагульнення і тэарэтычнага асэнсавання эксперыментальных фактаў і заканамернасцяў у абласцях [[Электрычнасць|электрычнасці]] і [[Магнетызм|магнетызму]] сталі [[ўраўненні Максвелла]], якія апісваюць эвалюцыю электрамагнітнага поля і яго ўзаемадзеянне з зарадамі і токамі. У электрадынаміцы Максвэла хуткасць распаўсюджвання электрамагнітных хваль у вакууме не залежыць ад хуткасцяў руху як крыніцы гэтых хваль, так і назіральніка, і роўная хуткасці святла. Такім чынам, ўраўненні Максвелла апынуліся неінварыантнымі адносна [[Пераўтварэнні Галілея|пераўтварэнняў Галілея]], што супярэчыла класічнай механіцы.
 
Спецыяльная тэорыя адноснасці была распрацавана ў пачатку XX стагоддзя намаганнямі [[Хендрык Лорэнц|Х. А. Лорэнца]], [[Анры Пуанкарэ|А. Пуанкаре]], [[Эйнштэйн|А. Эйнштэйна]] і іншых навукоўцаў. Эксперыментальнай асновай для стварэння СТА паслужыў [[Вопыт Майкельсана|вопыт Майкельсана]]. Вынікі апынуліся нечаканымі для класічнай фізікі таго часу: хуткасць святла не залежыць ад кірунку (ізатропнасць) і арбітальнага руху Зямлі вакол Сонца. Спроба інтэрпрэтаваць атрыманыя дадзеныя вылілася ў перагляд класічных уяўленняў і прывяла да стварэння спецыяльнай тэорыі адноснасці.