Розніца паміж версіямі "Мікола Іванавіч Ермаловіч"

== Біяграфічныя звесткі ==
Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта [[Мінскі педінстытут|Мінскага педінстытута]] дзе да пачатку [[Другая Сусветная вайна|2-й сусветнай вайны]] скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў ввёсцы Лабаскі [[Мардовія|Мардоўскай АССР]]. У 1943 г. вярнуўся ў [[Беларусь]], дзе ў 1943—1944 г. працаваў настаўнікам у [[Гарадскі пасёлак Сураж|Суражы]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], у 1944—1946 г. — у [[Дзяржынск]]у Мінскай вобласці З [[1946]] года аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947 годзе, у [[1947]]—[[1948]] гг. вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-[[1955]] гг. — выкладчык беларускай літаратуры ў [[Маладзечанскі настаўніцкі інстытут|Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце]], а пасля яго закрыцця, у 1955-[[1957]] гг. — загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 г. выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы — гісторыя Беларусі [[9 стагоддзе|9]]—[[14 ст.]] Жыў у [[Маладзечна]], у апошнія гады ў Мінску.
[[Файл:Маладзечна. Магіла Мікалая Ермаловіча на Старых могілках (01).jpg|thumb|Магіла Мікалая Ермаловіча]]
 
Пахаваны ў [[Маладзечна|Маладзечне]] на [[Старыя могілкі (Маладзечна)|Старых могілках]], побач з жонкай.