Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль, афармленне
стыль, афармленне
Радок 154:
У [[2017]] годзе даследчык [[Адам Мальдзіс]] выказаў здагадку, што Скарына мог быць пахаваны ў [[касцёл Святога Віта, Чэскі Крумлаў|касцёле Святога Віта]] ў [[Чэскі-Крумлаў|Чэскім-Крумлаве]] на поўдні Чэхіі<ref>[http://zviazda.by/be/news/20170201/1485967595-dze-mozha-znahodzicca-prah-francyska-skaryny Дзе можа знаходзіцца прах Францыска Скарыны?]</ref>.
 
== Культурная спадчына ==
=== Выдавецкая дзейнасць ===
{{Асноўны артыкул|Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны}}
[[Файл:Biblia Ruska.jpg|thumb|Тытульны аркуш. «''Библия руска выложена докторомъ Францискомъ Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людемъ посполитымъ к доброму научению''». [[1517]], Прага]]
Радок 169 ⟶ 170:
Маргінальныя запісы XVI—XVIII ст. на кнігах Скарыны сведчаць аб іх актыўным выкарыстанні рознымі слаямі беларускіх і замежных чытачоў: купцамі, святарамі, настаўнікамі, вучнямі, тагачаснай адукаванай элітай, гарадскім патрыцыятам, праваслаўнымі і ўніяцкімі манахамі і інш.<ref name="ВКЛ578"/>
 
==== Выданні Скарыны ====
<div class="references" style="-moz-column-count:3; column-count:3; -webkit-column-count:3; font-size:14px;">
Выдадзеныя ў [[Прага|Празе]]:
Радок 190 ⟶ 191:
</div>
 
=== Літаратурная творчасць ===
Францыск Скарына зрабіў істотны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Ён значна пашырыў межы і магчымасці традыцыйных літаратурных жанраў — прадмоў, сказанняў і пасляслоўяў.
 
Радок 248 ⟶ 249:
«Акафіст Іаану Прадцечу» — арыгінальны паэтычны твор, які ўтрымліваў акраверш: «Писал доктор Скоринич Францыскус». Ён напісаны паводле ўзораў візантыйскіх гімнаў і блізкі да іх тэматычна. Біблейны персанаж Іаан Прадцеча паслужыў для Ф. Скарыны незаменнай персаніфікаванай асновай для стварэння вобраза станоўчага героя, ідэальнага чалавека, місія якога — выхоўваць і навучаць, быць бездакорным узорам для пераймання, служыць прыкладам добрых спраў і ўчынкаў. Паводле мастацкай канцэпцыі Ф. Скарыны, станоўчы герой — адукаваны чалавек, духоўна трывалы і інтэлектуальна прасветлены, навучае людзей дабру і справядлівасці, нязменна спрыяе развіццю народаў («разные языки житнем просветівый»). Ён смела змагаецца з ворагам, цярплівы і надзейны, захоўвае цялесную чысціню, не злоўжывае віном.
 
=== Асветніцкая дзейнасць ===
Ф. Скарына першым сярод усходніх славян падрыхтаваў сістэматызаваны кодэкс кананічных біблейскіх кніг, аб чым сведчыць дакладны пералік і вызначэнне місіі кожнай з іх у "Прадмове да ўсёй «Бібліі». Асветнік слушна вылучыў чатыры асноўныя жанрава-тэматычныя групы кніг, што складалі «Біблію», аб чым ён пісаў у прадмове да «Першай кнігі Царстваў»: першая група — законы, навукі і суды Божыя, другая — гістарычныя і летапісныя кнігі, трэцяя — «кнігі аб мудрасці, розуме і навуцы Старога і Новага запаветаў», чацвёртая — кнігі прароцтваў і ўяўленняў.
 
Радок 268 ⟶ 269:
Даследчыкі адзначаюць стылявы і жанравы [[сінкрэтызм]] асноўных твораў Францыска Скарыны, дасканаласць выяўленчых сродкаў, публіцыстычнасць, экспрэсіўнасць, прытчавы і алегарычны характар, багацце гістарычных, філасофскіх, тэалагічных каментарыяў, сугучнасць узнёслай моўнай стылістыцы кніг Бібліі<ref name="ВКЛ579"/>.
 
=== Светапогляд, гуманізм ===
У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансна-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рэлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння<ref name="ВКЛ580">ВКЛ, с. 580</ref>.