Ааміцэты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 34:
 
== Цыкл развіцця ==
Ааміцэты размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам. Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца [[зааспоры]] ў [[спарангій|спарангіях]]. У шэрагу выпадкаў спарангій можа аддзяляцца ад спарангіяносьбіта і прарастаць як адна [[споры|спора]]. Зааспоры маюць два [[жгуцікі]] — пярэдні пёрысты і кнутападобны задні, уласна i служыць для перамяшчэння.
 
Палавое размнажэнне прадстаўлена своеасаблівай [[аагамія]]й. Аагоній змяшчае адну або некалькі [[яйцаклетка|яйцаклетак]], у той час як антэрыдый не ўтварае адасобленых [[гамета|гамет]] і пры апладненні проста пералівае частку свайго клетачнага змесціва з ядрамі ў [[Аагоній, жаночы гаметангій|аагоній]], што з'яўляецца характэрнай прыкметай, паводле якой вылучана група. Утвораныя пасля апладнення [[Ааспора|ааспоры]] з'яўляюцца спачывальнай формай ааміцэта, у якой ён знаходзіцца ў неспрыяльны перыяд, напрыклад, зімой. Увесну яны прарастаюць, даючы зааспарангій. Такім чынам, ааспоры да таго ж і адзіная дыплоідная стадыя ў цыкле развіцця ааміцэтаў. Для ааміцэтаў характэрны гінадраміксіс (ад «гіна» — жаночы, «андрас» — мужчынскі), г.зн. змена полу пры наяўнасці пэўных ферамонаў (антэрыдыёл, ааганіёл). Сустракаецца толькі ў двудомных, у якіх [[антэрыдыі]] і [[архегоніі]] развіваюцца на розных таломах.