Вінцэнт ван Гог: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Replacing VanGogh-self-portrait-dedicated_to_gaugin.jpg with File:Van_Gogh_self-portrait_dedicated_to_Gauguin.jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: error in filename).
Радок 57:
 
=== Арль ===
[[Выява:A Vincent Van Gogh - Wheatfield with Crows.jpg|right|thumb|Вінцэнт ван Гог. «Поле пшаніцы з крумкачамі»]]
У [[1888]] годзе перасяляецца ў [[Арль]] у [[Праванс]]е. Там у поўні сфармаваўся яго стыль малявання, які характэрызуюць інтэнсіўныя колеры, якія адбіваюцца ад прадметаў ды кантрасная грубая фактура і дэфармацыя. Паўстае шмат цудоўных карцін. Ван Гог жадаў зрабіць з Арль мастацкі цэнтр, пераконвае ў гэтым Поля Гагена, які прыбыў у Арль у кастрычніку [[1888]] года. Ван Гог наймае «жоўты дом», дзе працуе па шаснаццаць гадзін на суткі. Паміж Вінцэнтам і Гагенам здараюцца канфлікты. 23-га снежня мела месца сварка, падчас якой п'яны ван Гог атакуе Гагена брытвай. Той здолеў уцячы, ван Гог жа адразае сабе кавалак правага вуха. З гэтага моманту галюцынацыі і нэрвовыя зрывы здараюцца ў яго ўсё часцей, пераплятаючыся з перыядамі добрага самаадчування і яснасці думкі. У гэты час ён стварае найбольш сваіх знакамітых твораў.
У сакавіку [[1889]] года жыхары [[Арль]] выправажваюць ван Гога з горада. У маі ён дабравольна лечыцца ў псіхіятрычным шпіталі ў St. Remy. Там яму быў пастаўлены дыягназ эпілепсія, аднак цяпер лічыцца, што ён хварэў на парфірыю. Падчас больш спакойных месяцаў, калі хвароба, як выдавалася, адступала, яму дазвалялі пакідаць шпіталь, каб маляваць. У гэты час ван Гог стварае 200 карцін. На пачатку 1890 года была апублікавана першая пазітыўная ацэнка яго прац, аўтарам якой быў Алберт Aurier.