Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''[[Францыск Скарына]]''' — выдатны дзеяч беларускай культуры XVI стагоддзя. З яго імем звязана з’яўленне і развіццё кнігавыдання ва ўсходнеславянскіх землях. Сваёй дзейнасцю першадрукар шмат у чым прадвызначыў асноўныя шляхі развіцця прагрэсіўнай беларускай літаратуры XVI і XVII стагоддзяў. Скарына вядомы за межамі нашай радзімы, а літаратура аб ім у выглядзе асобных даследаванняў, шматлікіх артыкулаў і некалькіх мастацкіх твораў прадстаўлены на многіх мовах свету: беларускай, рускай, украінскай, чэшскай, польскай, нямецкай, французскай і іншых. Яго кнігавыдавецкая дзейнасць адказвала патрабаванням і часу, і шырокіх слаёў беларускага насельніцтва, і, разам з тым, выказвала глыбокае арганічнае адзінства ўсёй ўсходнеславянскай культуры, якая была неад’емнай часткай духоўнай скарбніцы ўсіх еўрапейскіх народаў{{sfn|Алексютовіч|1958|145}}. Вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, доктар філасофіі і медыцыны, гуманіст і асветнік Францыск Скарына аказаў значнае ўздзеянне на развіццё многіх сфер беларускай культуры. Ён з’яўляецца нацыянальнай гордасцю беларускага народа і разам з тым гонарам ўсіх [[Славяне|славян]]{{sfn|Голенченко, Г. Я.|1990|287-288}}.
 
Кнігавыдавецкая справа Скарыны пачалася ў [[Прага|Празе]]{{sfn|Фpанциск Скорина и его время|1990|631}}. У канцы XVIII і пачатку XIX стагоддзя чэшскі вучоны Даброўскі ў шэрагу сваіх работ зрабіў спробу растлумачыць некаторыя пытанні, звязаныя з выдавецкай дзейнасцю Скарыны. У прыватнасці, закранаючы пытанне, чаму Скарына выбраў месцам кнігадрукавання Прагу, ён выказаў такое меркаванне, што будучы, магчыма, па веравызнанню католікам і карыстаючыся сімпатыяй польскага караля Сігізмунда I, Cарына мог суправаджаць яго ў 1515 годзе на кангрэс у [[Вена|Вену]], адкуль мог быць пасланы каралём у [[Венецыя|Венецыю]] разам з пасламі, якія ехалі туды для перагавораў аб міры з туркамі. Там, у Венецыі, па меркаванням Даброўскага, і набыў шрыфт для сваіх выданняў. Затым, вяртаючыся назад, ён спыніўся ў Празе і заснаваў тут сваю друкарню. Скарына мог поўнасцю разлічваць на поспех свайго намеру ў Празе, бо ў чэхаў ўу гэты час быў ужо гатовы пераклад бібліі, выданай ў Венецыі ў 1506 годзе, а ў самым горадзе былі вопытныя, праслаўленыя майстры кнігадрукарскай справы. Важна мець на ўвазе таксама тую акалічнасць, што Чэхія тады знаходзілася пад апекай {{нп3|Сігізмунд[[Жыгімонт I Стары|Сігізмунда I|ru|Сигизмунд I}}]] у сувязі з малалецтвам чэшскага караля [[Людовік II Ягелончык|Людовіка]]. Калі ж [[Чэхія]] выйшла з-пад апекі караля польскага, Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у [[ЛітваВялікае Княства Літоўскае|Літву]], дзе працягваў сваю дзейнасць па перакладу і выданню кніг. Да гэтага меркавання пазней далучыліся С. Б. Ліндэ і некаторыя іншыя даследчыкі{{sfn|Алексютовіч|1958|145}}.
 
З 1512 па 1517 год дзейнасць Францыска Скарыны невядома. Існуе думка, што на працягу гэтых пяці год ён займаўся медыцынскай дзейнасцю, вывучаў справу кнігадрукавання і падрыхтоўваў адкрыццё сваёй друкарні ў Празе. Яму патрэбна было прарабіць вялікую работу, каб дастаць старыя рукапісныя царкоўнаславянскія тэксты, зрабіць «русскія» шрыфты, знайсці людзей, якія валодалі тэхнікай кнігадрукавання{{sfn|Галенчанка, Г. Я.|1993|280}}.