Розніца паміж версіямі "Алег Юр’евіч Латышонак"

 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сям'і беларускіх інтэлігентаў[[інтэлігент]]аў. Бацька — Юрый, выхадзец з-пад [[Шаркоўшчына|Шаркоўшчыны]] на Віленшчыне[[Віленшчына|Віленшчын]]е (цяпер Віцебская вобласць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі [[Лука]] на Беласточчыне.
 
У [[1965]] годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў [[Беласток]] «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» і аўтарам яе назову.
 
У [[1980]] годзе скончыў гістарычна-філасафічны факультэт [[Ягелонскі ўніверсітэт|Ягелонскага ўніверсітэта]] ў Кракаве[[Кракаў|Крака]]ве. Вярнуўшыся ў [[Беласток]], працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі[[Супрасль|Супрасл]]і.
 
У [[1982]] годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «[[Салідарнасць (рух)|Салідарнасць]]», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у [[Кракаўскі гістарычны музей|Кракаўскім Гістарычным музеі]] і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўніверсітэта.
 
У канцы [[1980-я|80-х]] далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «[[Басовішча]]» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага [[Беларускі Клуб|Беларускага КлубаКлуб]]а, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.
 
У [[1991]] годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў [[Музей Войска (Беласток)|Музеі Войска]], адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992—1994[[1992]]—[[1994]] гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993—1997[[1993]]—[[1997]] гадах працаваў журналістам тыднёвіка «[[Ніва (газета)|Ніва]]». З [[1995]] — член Управы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з [[1997]] намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У [[1998]] годзе сустваральнік беларускага радыё «[[Рацыя (радыё)|Рацыя]]».
 
У [[1996]] г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва [[Універсітэт імя Мікалая Каперніка|Універсітэце імя Мікалая Каперніка]] ў Торуні[[Торунь|Торун]]і («Беларускія ваенныя фарміраванні 1917—1923»). З [[1997]] года — выклачык Кафедры беларускай культуры [[Беластоцкі ўніверсітэт|Беластоцкага ўніверсітэтаўніверсітэт]]а. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».
 
У [[2007]] г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку [[2007]] года ў [[Горад Беласток|Беластоку]] выйшла яго чарговая кніга [[Кніга «Ад белых русаў да беларусаў»|«Ад белых русаў да беларусаў»]], прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».
 
У [[2009]] годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасць — Беларус». Кніга прысвечана пытанням этнагенезу беларусаў.
 
Суаўтар і рэдактар кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» (2017), якая ахоплівае перыяд ад зыходу ледавіка да найноўшай гісторыі.
 
З [[1996]] года — старшыня [[Беларускае гістарычнае таварыства|Беларускага гістарычнага таварыства]], член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук [[Польская акадэмія навук|Польскай Акадэміі Навук]].
 
== Адзнакі і ўзнагароды ==