Розніца паміж версіямі "Удзельнік:Liashko/Пясочніца2"

няма тлумачэння праўкі
[[22 студзеня]] [[1919]] года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне, прадставіў гісторыі беларускага руху і дзяржаўнасці, выказаў просьбу ў справе допуску прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=104}}. Мемарандум меўся весці ў Парыж генерал [[Кіпрыян Кандратовіч]]. [[21 сакавіка]] 1919 года Рада народных міністраў БНР зацвердзіла афіцыйны склад дэлегацыі, у якую ўвайшлі Антон Луцкевіч, міністр юстыцыі [[Аляксандр Цвікевіч]], радчыя — Кіпрыян Кандратовіч, А. Азнабішын і [[Раман Скірмунт]], аташэ — Ю. Янкоўскі, А. Галавінскі і Л. Баркоў, кур’ер — Г. Камарынец{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Аднак на самой справе, са спазненнем больш чым праз месяц выехалі Кандратовіч, Азнабішын, Баркоў. Антон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня і на месцы ўключыў у склад дэлегацыі [[Яўген Ладноў|Яўгена Ладнова]], які прыехаў з беларускага асяродка ў Адэсе{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц, паспеўшы прыняць мемарандумы ўрадаў суседніх Беларусі дзяржаў — [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], заслухаць іх дэлегацыі. Галоўнай прычынай спазнення дэлегацыі БНР было адсутнасць фінансавання.
 
Антон Луцкевіч знаходзіўся ў Парыжы на працягу трох месяцаў. Першапачаткова Луцкевіч не шукаў кантактаў з прадстаўнікамі Польшчы, паколькі ацэньваў яе як сіла варожую беларускай дзяржаўнасці{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. Аднак ён змяніў пазіцыю, калі акупацыя Польшчай значнай часткі Беларусі пераўтварыла яе ў першаразрадны фактар міжнароднай палітыкі на беларускай геапалітычнай прасторы{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. У ліпені ён наладзіў кантакт з кіраўніком польскай дэлегацыі на мірнай канферэнцыі, прэм’ер-міністрам І. Падарэўскім, а неўзабаве сустрэўся з ім. Луцкевіч перадаў польскаму прэм’еру праект «Дагавора аб утварэнні саюза суверэнных дзяржаў — БНР і Польскай Рэспублікі»{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}. Меркавалася стварэнне гэтага саюза на аснове раўнапраўя яго суб’ектаў, агульнага кіраўніцтва знешняй палітыкай і абаронай, агульнай мытнай прасторы, узаемнага забеспячэння правоў грамадзян на тэрыторыі саюзных дзяржаў і г.д. Да праекта дагавора быў прыкладзены праект дадатковай сакрэтнай дамовы, якая спалучала ў сабе вайсковую канвенцыю і пагадненне аб сумеснай барацьбе за ўсталяванне меж з суседзямі{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}.
Антон Луцкевіч знаходзіўся ў Парыжы на працягу трох месяцаў.
 
Акцэнтаванае наладжванне сувязяў з Польшчай было звязана з тым, што ўрад БНР быў упэўнены ў доўгатэрміновасці польскай акупацыі. У сувязі з гэтым Антон Луцкевіч 25 жніўня едзе з урадавай місіяй з Парыжа ў Варшаву па запрашэнні Падарэўскага. З польскага боку сустрэчай займаўся граф Міхал Тышкевіч. Луцкевіч разлічваў, што здолее атрымаць падтрымку польскага ўрада для БНР і згоду на арганізацыю беларускіх узброеных сілаў. Антон Луцкевіч прыбыў у Варшаву 1 верасня, аднак сустрэча з польскім прэм’ерам не адбылася, бо Падарэўскі выехаў у Парыж. Неўзабаве таксама выявілася, што вяртанне Антона Луцкевіча ў Парыж немагчымае, бо Міністэрства замежных спраў Польшчы не прызнала пашпарт БНР (хоць ён дзейнічаў на тэрыторыі іншых дзяржаў) і адмовіла ў выдачы дыпламатычнай візы. Луцкевіч сустрэўся ў Варшаве з Пілсудскім, але перамовы не далі ніякага выніку ў справе падтрымкі БНР.
8 992

праўкі