Беларуская дыяспара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Гейдэльберг → Гайдэльберг з дапамогай AWB
Радок 30:
 
=== Першая хваля масавай працоўнай міграцыі ===
Першая хваля масавай працоўнай эміграцыі беларускага насельніцтва ў іншаэтяічныяіншаэтнічныя рэгіёны Расійскай імперыі (усходняя) і за яе межы (заходняя) пракацілася на рубяжы [[19 стагоддзе|XIX]] і [[20 стагоддзе|XX стст.]] Яна ўзмацніла працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі Бацькаўшчыны.
 
Як сталая з'ява, працэс эміграцыі пачаўся з 1880-х гадоў, а масавасць набыў пасля [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907]] і тых змен у грамадскім і сацыяльна-эканамічным развіцці, якія яна выклікала. Паскарэнне развіцця капіталістычных адносін, расслаенне і абеззямельванне сялянства, аграрная перанаселенасць, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян у іншыя рэгіёны Расійскай імперыі ў пошуках вольнай або больш таннай зямлі. У [[1896]]—[[1912]] з беларускіх губерняў у Сібір перасялілася каля 700—800 тыс. чал.