Курфюрства Саксонія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up, перанесена: вецін → ветын з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 102:
Было часткай [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Валадары [[герцагства Саксонія|герцагства Саксоніі]] здаўна ўдзельнічалі ў выбарах імператара. Пасля распаду герцагства Саксоніі на дробныя герцагства паміж імі пачалася барацьба за тытул [[курфюрст]]а, які дае права абіраць імператара. Гэтую барацьбу выйграла герцагства Саксонія-Вітэнберг (якое займала частку тэрыторыі цяперашняй зямлі [[Саксонія-Анхальт]]). У [[1356]] годзе яго валадар [[Рудольф I, курфюрст саксонскі|Рудольф I]] атрымаў ад імператара [[Карл IV Люксембургскі|Карла IV]] тытул курфюрста.
 
Курфюрствам Саксонія кіраваў [[род Асканіяў]]. Дынастыя згасла ў 1422  г. пасля смерці Альбрэхта III, пасля чаго герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшло ў рукі [[маркграфства Мейс]], а яго маркграфа (з дынастыі [[род Ветынаў|Ветынаў]]) атрымаў тытул курфюрста Саксоніі.
 
Дзяржава Ветынаў стала адной з наймацнейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Акрамя самога Мейсенскага маркграфства і Саксен-Вітэнберга, яна ўключала Цюрынгіі, [[пфальцграфства Саксонія|пфальцграфства Саксонію]] і іншыя землі.
 
У 1485  г. адбыўся [[Лейпцыгскі падзел]] ветынскіх уладанняў паміж братамі [[Эрнст Ветын|Эрнстам]] і [[Альбрэхт III Храбры|Альбрэхтам]]. У выніку падзела Эрнст (ужо з 1464 года курфюрст Саксоніі) атрымаў звязанае з санам курфюрста герцагства Саксонія-Вітэнберг са сталіцай у Вітэнберзе. Альбрэхт атрымаў маркграфства Мейс са сталіцай у [[Дрэздэн]]е і суцяшальны тытул "«герцаг Саксоніі"». Астатнія тэрыторыі (Цюрынгія, пфальцграфства Саксонія і іншыя) былі падзелены прыкладна напалам. Так ўзніклі эрнэсцінская і альберцінская галіны Ветынаў.
 
У 1547 годзе імператар перадаў герцагства Саксонія-Вітэнберг і тытул курфюрста Саксоніі валадару Мейсенскага маркграфства Морыцу з галіны Альберцінаў.
Радок 118:
Уладанні эрнэсцінскай лініі на захадзе распаліся на мноства дробных герцагстваў і ўвайшлі ў склад сучаснай [[Цюрынгія|Цюрынгіі]].
 
== ГлядзіцеГл. таксама ==
* [[Герцагства Саксонія]] (да 1180)
* [[Каралеўства Саксонія]] (з XIX ст.)