Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 23:
 
У 1530 годзе ён быў запрошаны на працу ў [[Калінінград|Кенігсберг]], але друкарская дзейнасць яго там не вызначана.
За 2,5 гады пераведзена, адрэгавана, надрукавана звыш 2400 старонак тэкста, да таго ж упрыгожанага 49 гравюрамі і сотнямі заставак, загалоўных літар, літарак і іншых кніжных упрыгожванняў [3;{{sfn|Галенчанка, 4]Г.|2001|310}}{{sfn|Галенчанка, Г. Я.|1993|280}}.
 
На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, як лічаць даследчыкі, пячатка (герб) Скарыны як доктара медыцыны. Асноўны змест гэтай выявы «Месяц Сонечная» — атрыманне ведаў, фізічнае і духоўнае лячэнне чалавека. Выява месяца адлюстроўвае профіль самога першадрукара. Побач з гербам знаходзіцца знак «вагі», які ўтвараецца літарай «Т», што азначае «мікракосмас, чалавек», і трохвугольнікам «[[Дэльта (літара)|дэльта]]» (Δ), які сімвалізуе вучонага і ўваход у Царства ведаў. Унікальнасць першай беларускай Бібліі таксама ў тым, што выдавец і каментатар змясціў у кнігах складаны па кампазіцыі і сімвалічнага сэнсу свой партрэт. Імкнучыся палегчыць простым людзям чытанне і засваенне выданняў, Скарына некалькі спрасціў алфавіт і ўніфіцыраваў яго графіку. У алфавіце яго выданняў адсутнічаюць такія рэдка ўжываемыя літары царкоўнаславянскага алфавіту як «зело», «юс большой», «омега», «оу», такія як «кси, пси» — ужывае рэдка. У стараславянскай пісьменнасці вельмі шырока выкарыстоўваліся розныя надрадковыя знакі «[[Цітла|титла]]», якія паказваюць на скарочанае напісанне слова, «паерки», якія абазначаюць пропуск літар «ь, ъ», спецыяльныя надрадковыя знакі, якія паказваюць на мяккасць зычных. Гэта ўскладняла чытанне кніг. У скарынаўскіх кнігах іх лік некалькі менш (не больш пяці), радзей ўжываецца «титла» нават там, дзе гэтага патрабуюць традыцыя і правілы. Важнай асаблівасцю яго кніг з’яўляецца адсутнасць «[[Лігатура (злучэнне літар)|лігатур]]», якія былі шырока распаўсюджаныя ў Маскоўскай рукапіснай кнізе таго часу, што таксама палягчае чытанне. Скарына шырока прымяняе прабельны матэрыял, што палягчае чытанне кніг. У мастацкім афармленні ён любіць прастату і мэтазгоднасць, пазбягае пустой дэкаратыўнасці{{sfn|Владимировас|1975|64}}.