Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 118:
Упершыню аб жонцы Скарыны было вядома [[Пётр Уладзіміравіч Уладзіміраў|П. Уладзіміраву]], які яшчэ ў [[1888]] годзе надрукаваў акт 1529 года<ref>ЦГАДА, ф. 389, № 224, л. 297 об. — 298; Владимиров. с. 321—322</ref>. У акце даецца рашэнне караля [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта]] па скарзе віленскіх жыхароў Марціна Субачовіча і Мікалая, сына Багдана Чупрына. Адказчыкам па справе была «''Малкгорета, жоне доктора Францышъка Скоринина, которая перед тым была за рядцою виленьским Юрем Одверником''»<ref>Францыск Скарына, с. 91-92</ref>.
 
Гэтая скарга пачалася ў 1523 годзе яшчэ пры жыцці Юрыя Адверніка і тычылася дома «''в месте Виленьском, который лежит на Рынку подле дому Иванова Плешывцова и Василева Воропанева''», а таксама іншай маёмасці — «''иншое имене и статъки''». Большасць даследчыкаў лічыць, што Адвернік фінансаваў кнігавыдавецкую дзейнасць Скарыны<ref>Немировский, с. 429</ref>. Да 1529 года ўсе першапачатковыя ўдзельнікі скрагі памерлі, ЮрыЮрый Адвернік памёр пасля кастрычніка 1525 года<ref>Голенченко Г. Я. Цит. соч. с. 135. У дакуменце 1525 г. ЮрыЮрый Адвернік згадваецца як жывы: «''Потвержене мещанину виленкоскому Юрию Адверниковичу уходы з братом и з сестрами ехо о спадок на них по сестре их Зофеи Зеновены и по сыну ее''». ЦГАДА, ф. 389, № 224, л. 186 об.</ref>. Справа аказалася працяглай: спачатку яе разглядаў гарадскі суд, пасля войт з бургамістрамі і райцамі, потым да справы далучыўся ўплывовы біскуп Ян з князёў Літоўскіх, у якога Скарына быў лекарам и сакратаром. Істцы спасылаліся на тэстамент Дароты Станіслававы, які быў без пячаткі і які, згодна скаргі, «''зламал судом своим князь Ян, бискуп виленский''». Рашэнне караля было на карысць Маргарыты: «''тот дом доктора Францышъка Скорины Маркгорете держати и въжывати супокойне на вечные часы''». Акт быў падпісаны ў прысутнасці самаго Скарыны, біскупа Яна і іншых [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|Паноў-рады]].
 
Акрамя гэтага акта «''Маргарета, суўласніца выдатнага мужа Францыска, называнага доктар Скарынін''» згадваецца яшчэ ў познаньскім акце ад [[23 кастрычніка]] 1529 года<ref>Францыск Скарына, с. 324.</ref>. Дакументальных пацвярджэнняў пра смерць Маргарыты няма, аднак у пазнейшых архіўных матэрыялах з [[1532]] яе імя не згадваецца. Вялікі пажар у Вільні летам 1530 года спустошыў дзве трэці горада. Магчыма, у тым пажары загінула і яго жонка.