Ізраіль Мацвеевіч Басаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: пунктуацыя, стыль, арфаграфія
др →‎Творчасць: вікіфікацыя, афармленне
Радок 29:
Па заканчэнні вучылішча Басаў быў захоплены жывапісам Роберта Фалька і [[Поль Сезан|Поля Сэзана]], якіх ён вывучаў і пераасэнсоўваў. Гэта непасрэдным чынам адбілася на яго творчасці — ён доўга заставаўся пад значным уплывам менавіта гэтых мастакоў. Усё сваё жыццё ён паўтараў, што вельмі хацеў быць падобным да Фалька, але з гэтага мала што атрымлівалася.
 
Перыяд пераменаў у мастацтве Басава адбыўся паміж [[1966]] і [[1967]] гадамі. На змену натурным краявідаў прыходзяць работы спачатку нібы наўмысна рознастылёвыя, але якія крок за крокам кшталтуюць тую пазнавальную манеру, якая будзе ўласцівая мастаку на доўгія гады. У гэты ўмоўны пераходны перыяд трапляюць «Дом з чырвоным дахам» ([[1966 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1966]]), «Партрэт жонкі» ([[1967 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1967]]), «Спатканне» ([[1967]]), «Мелодыя» ([[1967]]), «Дзяўчына з гета» (1967). Ва ўсіх гэтых работах адчуваецца прынцыповае захапленне мастака французскім жывапісам, але гэта толькі першае павярхоўнае ўражанне, бо перадусім Басаў ставіў сабе іншыя мэты.
 
Усім яго жывапісным палотнам папярэднічалі малюнкі — завершаныя і самакаштоўныя кампазіцыі з амаль скульптурнай лепкай аб'ёмаў, упэўненай шырокай контур-лініяй-мазком, з асаблівай выразнасцю вялікіх паўзаў на аркушы.
Радок 35:
За дваццаць гадоў (1953—1973) яго згадалі двойчы ў агульных аглядах, а ў наступныя пятнаццаць (1973—1988) ён зусім сышоў з мастацкай арэны і пра яго ніхто не згадваў. У канцы 80-х мастак і сам стаў адмаўляцца ад розных прапаноў новых дылераў. Ён марыў аб сваёй персанальнай выставе ў [[Масква|Маскве]], [[Іерусалім]]е, [[Нью-Ёрк]]у, але пайшоў з жыцця, не дачакаўшыся ніводнай сваёй персанальнай выстаўкі.
 
У [[1996 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1996]] годзе, за два гады пасля смерці мастака, адбылася першая яго персанальная выстаўка ў [[Мінск]]у ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі]], быў надрукаваны каталог пры падтрымцы фонду [[Джордж Сорас|Сораса]]. У [[2002 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|2002]] годзе рэйтынгавым цэнтрам Прафесійнага Саюза мастакоў у [[Масква|Маскве]] быў выдадзены сертыфікат аб прысваенні І. Басаву катэгорыі 2–А (Мастак–прафесіянал высокага класа з ярка выяўленай індывідуальнасцю).
 
{{зноскі}}