Розніца паміж версіямі "Альпінізм"

Аб’ём не змяніўся ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
[[File:Frères Bisson - 1862 - La crevasse (Départ).jpg|thumb|]] '''Альпінізм''' — від [[спорт]]у, узыходжанне на цяжкадаступныя горныя вяршыні ў спартыўных ці іншых мэтах. Афіцыйная гісторыя альпінізму пачынаецца з 1786 года (узыходжанне швейцарцаў [[Жак Бальма|Ж.Бальмы]] і [[Мішэль-Габрыэль Пакар|М.Пакара]] на [[Манблан]] у [[Альпы|Альпах]]). З 2-й паловы 19 стагоддзя ўзнікаюць альпінісцкія клубы ў [[Англія|Англіі]], [[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Італія|Італіі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. Да канца 19 стагоддзя ў [[Альпы|Альпах]] былі адолены многія вяршыні, пракладзены складаныя маршруты. Па меры вывучэння і даследвання іншых [[горная сістэма|горных сістэм]], удасканалення сродкаў зносін пашыралася геаграфія альпінізму, які актыўна развіваецца з 1950-х гадоў пасля пакарэння найвышэйшых вяршыняў свету.
 
Альпінізм патрабуе добрай фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, спецыяльнага адзення, абутку, харчавання для жыццезабеспячэння ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыштунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спартсменаў. Пры ўзыходжанні на вяршыні вышынёй больш за 8000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У альпінізме прынята класіфікацыя маршрутаў паводле іх складанасці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спецыяльных альплагерах і школах. Узыходжанне робяць, як правіла, у складзе групы, з інструктарам або гідам-правадніком (на пачатковым этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спецыяльная горнавыратавальная служба. Нацыянальныя федэрацыі і альпінісцкія саюзы розных краін аб'яднаны (з 1932) у [[Міжнародны саюз альпінісцкіх арганізацыйасацыяцый]]. Праводзяцца [[альпініяда|альпініяды]].
 
== Літаратура ==
50 776

правак