Розніца паміж версіямі "Альпінізм"

326 байтаў дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
 
Альпінізм патрабуе добрай фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, спецыяльнага адзення, абутку, харчавання для жыццезабеспячэння ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыштунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спартсменаў. Пры ўзыходжанні на вяршыні вышынёй больш за 8000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У альпінізме прынята класіфікацыя маршрутаў паводле іх складанасці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спецыяльных альплагерах і школах. Узыходжанне робяць, як правіла, у складзе групы, з інструктарам або гідам-правадніком (на пачатковым этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спецыяльная горнавыратавальная служба. Нацыянальныя федэрацыі і альпінісцкія саюзы розных краін аб'яднаны (з 1932) у [[Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый]]. Праводзяцца [[альпініяда|альпініяды]].
 
На Беларусі альпінізм развіваецца з 1950-х гадоў. Дзейнічае з [[1955]] года федэрацыя альпінізму і [[скалалажанне|скалалажання]]. З 1973 года праводзіцца першынство краіны па альпінізме.
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|1}}
53 114

правак