Адольф Юстынавіч Клімовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] (1921), [[Пражскі ўніверсітэт]] (1928).
 
Удзельнік [[Беларуская канферэнцыя, 1918|Беларускай канферэнцыі (1918)]] у [[Вільня|Вільні]]. Адзін з арганізатараў выдання часопіса «Маладое жыццё». Падчас вучобы ў [[Прага|Празе]] кіраўнік аддзела міжнародных зносін [[АБСА|Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый]] (АБСА), удзельнічаў у міжнародных з'ездах і кангрэсах у [[Рым]]е, Жэневе і інш. У 1932-39 рэдагаваў гаспадарчы часопіс «Самапомач», папулярызаваў ідэі кааперацыі. Дзеяч [[БХД, 1917|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]]. Працаваў у [[БІГіК|Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры]], адначасова выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. У снежні 1938 інжынер А. Клімовіч высланы польскімі ўладамі з Вільні як «неанадзейны» элемент. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, прымаў удзел у выданні газеты [[Беларуская крыніца (1917)|«Беларуская крыніца»]] (1939-40). У II сусветную вайну працаваў у [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] ў [[Ліда|Лідзе]]. У 1952 арыштаваны органамі НКУС. 28.2.1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваенай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, у красавіку 1953 расстрэл заменены 25 гадамі лагераў. У 1956 вярнуўся ў Вільню, склаў біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячаў (рукапіс зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі).