Беларусьфільм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 1:
'''Беларусьфільм''' — [[кінастудыя]] [[Беларусь|Беларусі]]. Створана ў [[1928]] годзе кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай ''Савецкая Беларусь'' у [[Ленінград]]зе, кінастудыя пераехала ў [[Горад Мінск|Мінск]] у [[1939]]. Вытворчасць фільмаў была прыпыненая [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайной]] і працягнутая ў [[1946]], калі студыя атрымала сваю сучасную назву. Выпускае фільмы мастацкія і тэлевізійныя ігравыя, хранікальна-дакументальныя і навукова-папулярныя, анімацыйныя. У даваенны час на студыі створаны мастацкія фільмы: «[[Кастусь Каліноўскі, фільм|Кастусь Каліноўскі]]» (1928), «[[Да заўтра]]» (1929), "Гатэль «Савой» і «У агні народжаныя» (1930), «Жанчына» (1932), «Першы ўзвод» (1933), «Двойчы народжаны» (1934), «[[Паручнік Кіжэ, фільм|Паручнік Кіжэ]]» (1934), «[[Палескія рабінзоны, фільм|Палескія рабінзоны]]» (1935), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» і «[[Шукальнікі шчасця]]» (1936), «Дачка Радзімы» і «Балтыйцы» (1937), «Адзіннацатага ліпеня»; кінанавелы «Мядзведзь» і «Мянтуз» (усе 1938), «Чалавек у футарале» (1939) і інш.
 
Многія фільмы студыі атрымалі шырокае прызнанне і адзначаны прэміямі на міжнародных кінафестывалях: «[[Канстанцін Заслонаў, фільм|Канстанцін Заслонаў]]», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Масква-Генуя», «[[Альпійская балада, фільм|Альпійская балада]]», «[[Дзяўчынка шукае бацьку]]», «Анюціна дарога», «[[Іван Макаравіч]]», «[[Паланэз Агінскага, фільм|Паланэз Агінскага]]», «[[Руіны страляюць...]]» (тэлевезійны), «Вянок санетаў», «Горад майстроў», «Праз могілкі», «[[Вазьму твой боль, (фільм)|Вазьму твой боль]]», «[[Дзікае паляванне караля Стаха, фільм|Дзікае паляванне караля Стаха]]», «Людзі на балоце», «Хам», «Наш браняносец» і інш.
 
У складзе «Беларусьфільма» працуюць творчыя аб'яднанні «Летапіс», «Тэлефільм», майстэрня анімацыйных фільмаў (з 1975). Пры «Беларусьфільме» працуе Тэатр-студыя кінаакцёра.