Гусарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспехаў. Адзенне складалася з венгерскага [[кафтан]]а са шнурамі-пятліцамі на грудзях (пазнейшы [[даламан]]), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая або леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя [[Лямец|лямцавыя]] ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, венгерскія шапкі-«магеркі» ці металічны [[Шышак|шлем-шышак]]. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы ([[тарча, даспехі|тарча]]), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турэцкіх ''дэлі'', дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер'яў дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап'ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, звычайна мелі лук<ref name="Vasiliew" />.
 
Першымі польскімі гусарамі былі сербы<ref name=NS-3-6 />. У [[1500]] годзе некалькі шляхетных сербаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу караля [[Польскае Каралеўства, 1385—1569|польскага]] і вялікага князя літоўскага [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра]]. Неўзабаве ў гэтыя падраздзяленні пачалі набіраць венграў, палякаў і літвінаў. У снежні [[1501]] года былі сфарміраваны першыя рэгулярныя роты гусарыі (''hussarorum alias raczev''<ref name=NS-3-6 />).
 
Сербскія гусары былі лёгкай конніцай, не мелі даспехаў і ў якасці ахоўнага рыштунку выкарыстоўвалі толькі невялікі шчыт, часам кальчугу і шышакі<ref>''Сікора Р.'' З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 9.{{ref-uk}}</ref>, а ўзброеныя былі толькі лёгкай пікай<ref name=NS-3-6 />. Польскія ж гусары, ужо з сярэдзіны XVI стагоддзя імкнуліся да заходняй традыцыі, мелі розную зброю і ахвотна выкарыстоўвалі лёгкі ахоўны рыштунак — панцыр, кальчугу, нагруднік і іншыя разнавіднасці даспехаў. У 1577 годзе, абраны годам раней князем літоўскім і каралём польскім [[Стэфан Баторый]] зрабіў стандартызацыю ўзбраення і рыштунку гусара — нашэнне шчыта было скасавана, замест гэтага гусары сталі насіць металічны нагруднік. З другой паловы XVI стагоддзя гусары сталі цяжкай конніцай, якая мае абавязковы набор ўзбраення, рыштунку і атрыбутыкі.
Радок 60:
[[Выява:Krell Battle of Orsha (detail) 03.jpg|250px|right|міні|Раннія гусары ў [[Бітва пад Оршай, 1514|бітве пад Оршай]] (1514)]]
 
Гусарыя адыграла вырашальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх удзельнічала: [[бітва пад Оршай]] у [[1514]] годзе, {{нп3|Бітва пад Абертынам|бітва пры Абертыне|pl|Bitwa pod Obertynem}} ў [[1531]] годзе. Зыход {{нп3|Бітва пад Любешовам|бітвы пры Любешове|en|Battle of Lubieszów}} (1577) прадвызначылі дзеянні гусарыі Стэфана Баторыя. Затым была серыя перамог унад [[Маскоўскае царства|маскоўцамі]] ў [[Лівонская вайна|Інфлянцкай вайне]] (1558—1582), перамогі над [[Габсбургі|Габсбургамі]] пры {{нп3|Бітва пад Бычынам|Бычыне|en|Battle of Byczyna}} (1588) і над малдаванамі пры {{нп3|Бітва пад Букавам|Букаве|ro|Bitwa pod Bukowem}}<ref name=NS-3-6 /> ў [[1600]] годзе. Пасля іх былі трыумфальныя перамогі над шведскай арміяй пры [[Бітва пад Кокенгаўзенам|Кокенгаўзене]] (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, у [[Бітва пад Белым Каменем 1604|Бітве пад Белым КамнемКаменем]] (Васэнштайне 1604) і ў [[Бітва пад Кірхгольмам|бітве пры Кірхгольме]] ў [[1605]] годзе, а таксама над руска-шведскай арміяй пры {{нп3|Бітва пад Клушынам|Клушыне|ru|Битва при Клушине}} ў [[1610]] годзе<ref name="Soldatenko-S.3">''Солдатенко А.'' Польская гусария 1500—1776 гг. / Лучшая пора польского гусарства — СПб.: Орел, №&nbsp;3, — 1993. С.&nbsp;3. {{ref-ru}}</ref><ref name="Kismeta">''Podhorodecki L.'' [http://www.kismeta.com/diGrasse/kluszyn.htm Kluszyn 4 July 1610] based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles). {{ref-en}}</ref>. На той час гусары складалі 75 %<ref name="Марков">''Марков М.'', «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887.{{ref-ru}}</ref> ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай і лічыліся непераможнымі.
 
Найбольшай колькасці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў [[1621]] годзе — у [[Бітва пад Хоцінам 1621 года|Хоцінскай бітве]] яе колькасць склала 8280 чалавек<ref>''Podhorodecki L. '' [http://book.tr200.net/v.php?id=408783 Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy], MON — 1988. S.&nbsp;16. {{ref-pl}}</ref>.