Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 295:
}}</ref>.
 
Фартыфікацыйныя збудаванні замка былі значна ўзмоцнены, бастыёны прыпадняты на 1,5 м і падоўжаны на 7 м. Адначасова ў другой палове [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] ў дадатак да рэдута каля ўвахода ў замак перад замкавым ровам былі насыпаны 3 новыя трохвугольныя бастыёны, якія спалучаліся з [[рэдут]]ам перад уваходам і стваралі другую васьмівугольную лінію бастыённых умацаванняў. На процілеглым баку ракі [[Рака Уша (прыток Нёмана)|Ушы]] быў узведзены так званы [[тэт-дэ-пон]], які прыкрываў падыходы да Слаўкаўскай грэблі. Тады ж пачалі запаўняць замкавы роў вадой. Магчыма, аўтарам ідэі і праекта па ўзмацненню замка ў 2-й пал. [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] быў архітэктар і фартыфікатар [[Тэафіл Спіноўскі|Т. Спіноўскі]]{{sfn|Архітэктура Беларусі: Энцыклапедыя. У 2 т. — Т. 2.|2011|с=144.}}.
 
Пра Спіноўскага вядома, што ён знаходзіўся ў Нясвіжы ў [[1657]] — пачатку [[1658]] гг. і ў той час цесна супрацоўнічаў з [[Багуслаў Радзівіл|Багуславам Радзівілам]] па ўмацаванню фартыфікацый [[Горад Слуцк|Слуцка]], [[Горад Біржай|Біржаў]], [[Горад Калінінград|Караляўца]]. У Нясвіжы па заказу Міхала Казіміра Радзівіла архітэктар займаўся «''выстаўленнем пэўнай Мадэлі, да Фартэцы Нясвіжскай прыналежнай (якую Князь… Пан Падчашы вельмі жадаў мець у сябе)''». Але Спіноўскі «''Мадэль''» не скончыў і ў студзені 1658 ад'ехаў у Слуцк (магчыма, прыхапіўшы «Мадэль» з сабой). Адтуль на пачатку лютага ён пісаў да Б. Радзівіла, што яго праца можа быць выкарыстана як у Слуцку, так і ў Нясвіжы; але лепшыя магчымасці архітэктару бачыліся ў Слуцку з-за адсутнасці ў Нясвіжы дастатковай колькасці спецыялістаў.