Радзівілы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
нутраная спасылка на Уручча
Радок 25:
 
Старэйшая галіна Радзівілаў, князёў на Мядзеле і Ганядзі, згасла ў [[1542]] годзе. Пасля гэтага галоўныя іх маёнткі Райгрод, Ганядзь і Мядзел перайшлі да вялікага князя, а астатнія былі падзелены паміж трыма дачкамі Яна Мікалая — апошняга прадстаўніка гэтай галіны. Дзве з іх не пакінулі нашчадкаў, а трэцяя, Ганна, унесла радзівілаўскія маёнткі ў род свайго мужа Станіслава Кішкі.
[[Выява:Mikałaj Radzivił Čorny, Karl V. Мікалай Радзівіл Чорны, Карл V (XVII).jpg|thumb|[[Мікалай Радзівіл «Чорны»]] атрымлівае тытул князя ад імператара [[Карл V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карла V]]]]
Сын Яна — Мікалай Чорны і сын Юрыя — Мікалай Руды сталі пачынальнікамі дзвюх далейшых галін Радзівілаў: князёў на Нясвіжы і Алыцы і князёў на Біржах і Дубінках. Іх узвышэнню спрыяў раман сястры Мікалая Рудога Барбары з [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]], які тайна абвянчаўся з ёю. Праз некалькі год [[Барбара Радзівіл|Барбара]] пры загадкавых абставінах памерла, але Радзівілы былі ўжо на вяршыні магутнасці. Мікалай Чорны ў [[1551]] заняў дзве найвышэйшыя пасады (ваяводы віленскага і канцлера), і [[Віленскае ваяводства]] на гэты раз апынулася ў руках Радзівілаў больш чым на паўстагоддзя: ад [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая Чорнага]] яно перайшло да [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Рудога]], потым да сына Рудога [[Крыштаф Радзівіл Пярун|Крыштафа Перуна]] і, нарэшце, да сына Чорнага [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Крыштафа Сіроткі]].