План Барбароса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
Для нападзення на СССР было створана тры групы армій.
* [[Група армій Поўнач|Група армій «Поўнач»]] ([[генерал-фельдмаршал]] Вільгельм Рытэр фон Лееб) была разгорнутая ва [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]], на фронце ад [[Клайпеда|Клайпеды]] да [[Горад Голдап|Голдапа]]. У яе ўваходзілі 16-я армія, 18-я армія і 4-я танкавая група — разам 29 дывізій (у тым ліку 6 танкавых і матарызаваных). Наступленне падтрымліваў 1-ы паветраны флот (1070 баявых самалётаў). Задача групы — разграміць савецкія войскі ў [[Прыбалтыка|Прыбалтыцы]], захапіць [[Ленінград]] і парты на [[Балтыйскае мора|Балтыйскім моры]], у тым ліку [[Талін]] і [[Кранштат]].
* [[Група армій Цэнтр|Група армій «Цэнтр»]] (генерал-фельдмаршал Федар фон Бок) была разгорнутая ў Польшчы і займала фронт ад Голдапа да [[Уладава|Уладавы]]. У яе ўваходзілі 4-я армія, 9-я армія, 2-я танкавая група і 3-я танкавая група — разам 50 дывізій (у тым ліку 15 танкавых і матарызаваных). Наступленне падтрымліваў 2-ы паветраны флот (1680 баявых самалётаў). Задача групы — рассекчы стратэгічны фронт савецкай абароны, акружыць і знішчыць савецкія войскі ў [[Беларусь|Беларусі]] і развіваць наступленне на [[Масква|Маскву]].
* [[Група армій Поўдзень|Група армій «Поўдзень»]] (генерал-фельдмаршал Герд фон Рундштэдт) займала фронт ад [[Люблін]]а да вусця [[Рака Дунай|Дуная]]. У яе ўваходзілі 6-я армія, 11-я армія, 17-я армія, 3-я румынская армія, 4-я румынская армія, 1-я танкавая група і рухомы венгерскі корпус — разам 57 дывізій (у тым ліку 9 танкавых і матарызаваных). Наступленне падтрымліваў 4-ы паветраны флот (800 баявых самалётаў) і румынскія ВПС (500 самалётаў). Задача групы — разграміць савецкія войскі на правабярэжнай [[Украіна|Украіне]], выйсці да [[Рака Дняпро|Дняпра]] і развіваць наступленне на ўсход ад Дняпра.
 
=== СССР ===