Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎У навуцы: дапаўненне
Радок 36:
 
== У навуцы ==
Найбольшых дасягненняў І. Чэрскі дабіўся ў галіне [[геалогія|геалогіі]] і [[геаграфія|геаграфіі]]. Значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі. Іван Дзяменцьевіч цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Адкрыў многа розных геаграфічных аб'ектаў, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя даследаванні ў [[Саяны|Саянах]], Прыбайкаллі, у басейне [[рака Ангара|Ангары]] і [[рака Ніжняя Тунгуска|Ніжняй Тунгускі]], склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера [[Байкал]], даследаваў басейн р. [[Селенга]] (Бурація) разам з [[Мікалай Іванавіч Віткоўскі|Міколам Віткоўскім]]. Быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым срэбным і малым залатым медалямі, залатым медалём імя Ф. П. Літке.
 
Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў у шматтомнае выданне «Землеведение Азии». Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага.