Русіфікацыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
[[Файл:Russification evidence.jpg|міні|290пкс|Замена беларускіх вулічных шыльдаў на рускамоўныя. Мінск, 2011 г.]]
'''Русіфікацыя''' ({{lang-ru|русский|скарочана}} + {{lang-la|-fico|скарочана}} «раблю») — сукупнасць захадаў уладаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], а пазней [[СССР]] і (паводле ацэнак сучаснай газеты [[Наша Ніва (1991)|«Наша Ніва»]], [[Леанід Міхайлавіч Лыч|Леаніда Лыча]] і Міколы Савіцкага) [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]<ref>[http://novychas.by/hramadstva/halounaja-bjada-belarusau-u-belarusi-mova Галоўная бяда беларусаў у Беларусі — мова] // [[Новы Час (газета)|Новы Час]]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=100322 Аляксандар Русіфікатар] // [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]</ref>, скіраваных на насаджэнне рускай нацыянальна-палітычнай перавагі на землях, заселеных іншымі народамі, з мэтай наступнай іх [[Асіміляцыя, сацыялогія|асіміляцыі]] і дасягнення перавагі рускіх мовы і культуры на дадзенай тэрыторыі.
 
== У Расійскай імперыі ==
Радок 11:
Па прыходзе да ўлады ў снежні [[1825]] года [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] наступ на беларускую і польскую культуру аднавіўся і асабліва ўзмацніўся па здушэнні [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831]] гадоў. Палітыка Мікалая I была накіраваная на вяртанне больш узмоцненай русіфікацыі і ўніфікацыі земляў Беларусі<ref name="sved"/>. [[16 верасня]] [[1831]] года ўтварыўся адмысловы «Заходні камітэт», задачай якога з'яўлялася «зраўняць Заходні край ва ўсіх адносінах з унутранымі вялікарускімі губернямі»<ref name="sved"/>. Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Пётр Валуеў падрыхтаваў для Камітэту адмысловы «Нарыс пра сродкі абрусення Заходняга края»<ref>Миллер А. И. Планы властей по усилению русского ассимиляторского потенциала в Западном крае // «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина XIХ века). — СПб: Алетейя, 2000.</ref>.
 
[[25 чэрвеня]] [[1840]] года Мікалай I выдаў указ, паводле якога ўсе справы як ва ўрадавай, так і ў судовай частцы, не вылучаючы спраў дваранскіх і дэпутацкіх сходаў, а таксама ўвогуле ўсе акты, якога б роду і наймення яны не былі, трэба было пісаць толькі на рускай мове. У афіцыйнай дакументацыі забаранялася карыстацца словамі «Беларусь» і «беларусы»{{крыніца?}}. ЛітваБеларусь атрымала назву «[[Паўночна-Заходні край]]», адначасна скасоўвалася дзеянне [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="nv"/>.
 
[[File:Congress Poland and Lithuanian governorates - by Alexander Voschinin - 1851 AD.jpg|thumb|Карта №6 атласа «Географический атлас Российской империи» (1851), складзенага па замове расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] для выхавання спадчынніка расійскага трону і падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў<ref>Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург : 1851. — 17 л.</ref>. Арэал рассялення «беларусаў» на карце ахоплівае толькі [[Віцебская губерня|Віцебскую]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскую губерні]], а [[Віленская губерня|Віленская]], [[Гродзенская губерня|Гродзенская]] і [[Мінская губерня|Мінская губерні]] з'яўляюцца арэалам рассялення «літоўцаў», што тлумачыцца тым, што ў першай палове XIX ст. Віцебская і Магілёўская губерні тапанімічна адносіліся да «беларускіх губерняў» («Беларусіі»), а Віленская, Гродзенская і Мінская губерні — тапанімічна да «літоўскіх губерняў» («Літвы»)]]
Апроч таго, Мікалай I зацвердзіў пастанову пра перасленне ў Беларусь «''выхадцаў з унутраных губерняў, якія прынясуць з сабой у гэты край, які цураецца Расіі, нашу мову, звычай, прыхільнасць рускіх да трона''»<ref>[http://old.knihi.com/10viakou/10v405.html 1831. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супроць царызму]</ref>.
 
Радок 20 ⟶ 19:
Па здушэнні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] працэс расіізацыі ўзначаліў генерал-губернатар [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. Мураўёў]]. Асаблівую ўвагу начальнік «Паўночна-заходняга края» надаваў расіізацыі адукацыі, шырока вядомым з'яўляецца яго дэвіз:
 
{{цытата|Што не дарабіў рускі штык — даробіць рускія школа і царква}}{{крыніца?}}
 
Мураўёў запрасіў у Вільню прадстаўніка кансерватыўнага кірунку ў «заходне-русізме» Ксенафонта Гаворскага і спрыяў пераносу яго кіеўскага выдання «Веснік Паўднёва-Заходняй і Заходняй Расіі» пад новай назвай «Веснік Заходняй Расіі». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзенне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс не карыстаўся папулярнасцю, і ў [[1871]] годзе яго закрылі.
 
Звяртаючыся да беларускага дваранства Мураўёў казаў:
{{цытата|Забудзцеся пра наіўныя летуценні і мары, панове, і помніце, што калі вы не зробіцеся тут сваімі думкамі і пачуццямі рускімі, вы будзеце іншаземцамі і мусіце тады пакінуць гэты край}}{{крыніца?}}
 
Апроч таго, істотнымі фактарамі расіізацыі ў «Паўночна-заходнім краі» з'яўляліся падвышаныя (параўнальна з метраполіяй) аклады і разнастайныя прывілеі для чыноўнікаў-выхадцаў з цэнтральнай Расіі, а таксама расійскае войска, шматлікія гарнізоны якога стала размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках<ref>[http://old.knihi.com/pytanni/086.html Калі ў Беларусі пасяліліся рускія?]</ref>.
Радок 266 ⟶ 265:
 
=== Помнікі і памятныя знакі ===
23 чэрвеня 2017 году на доме па адрасе вуліца Савецкая 17 (сярод краязнаўцаў і гісторыкаў вядомы як «дом Абрампольскага») з'явілася памятная шыльда, якая сведчыць, што ў доме ў 1922 годзе знаходзіўся Аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці народнага камісарыяту юстыцыі БССР ([[ОГПУ]], папярэднік [[НКВД]]). Адначасова з гэтым улады праігнаравалі факт, што ў гэтым доме жыла літоўскага,беларуская беларускага і яўрэйскага нацыянальных рухаў княгінямецэнатка [[Магдалена Радзівіл]], якая фінансава дапамагала выдаваць першыя кнігі [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і адкрывала беларускія школкі. Памятная шыльда, прысвечаная Магдалене Радзівіл, на доме адсутнічае. Акурат пасля таго, як у Доме Абрампольскага разьмясьцілі першую ў БССР пракурорскую ўстанову, у краіне пачалася першая хваля рэпрэсій. Па класіфікацыі гісторыка [[Уладзімір Адамушка|Ўладзіміра Адамушкі]], прыведзенай у кнізе «Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў у Беларусі», яна працягвалася з 1923 да 1928 году. У тагачаснай Беларусі, якая на 1923 год была па тэрыторыі меншая за сучасную ў чатыры разы, а на 1928 — амаль удвая, арыштавалі прыкладна столькі ж людзей, колькі і па ўсёй Расіі. Згодна з падлікамі гісторыкаў, маштабы рэпрэсій у Беларусі ў першай палове 20-х гадоў значна перавышалі тыя, якія адбываліся на іншых тэрыторыях СССР. У сярэднім жыхар Беларусі меў у 20 разоў больш шанцаў быць рэпрэсаваным, чым жыхар [[РСФСР]]. Першымі пракурорамі БССР, якія не толькі працавалі ў доме Абрампольскага, але і жылі там, былі Адольф Гентнер (займаў пасаду з 1925 па 1928 гады), Маісей Сегаль (1925–1928), Максім Ляўкоў (1929–1931). Усе яны пазьней таксама сталі ахвярамі рэпрэсій. Усталяванне шыльдаў карнаму акупацыйнаму органу сведчыць пра працяг русіфікацыі Беларусі і прывівання беларусам расійска-цэнтрычнага светапогляду<ref>[https://www.svaboda.org/a/na-dom-dzie-zyla-mahdaliena-radzivil-paviesili-syldu-pra-supracounikau-ohpu/28575404.html На дом, дзе жыла Магдалена Радзівіл, павесілі шыльду пра супрацоўнікаў ОГПУ] // Беларуская служба радыё Свабода</ref>.
 
=== Бізнес ===