Аляксандр Карабач: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Аляксандр КАРАБАЧ''' ({{ДН|||1878}} — ?) — беларускі нацыянальны дзеяч. Ураджэнец вёскі [[Вехатніца]] [[Роская воласць|Роскай воласці]] [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскага павета]].
 
У 1910-я гады вучыўся ў адной з сярэдніх школ [[Вільня|Вільні]]. Працаваў у паштова-тэлеграфных установах [[Вільня|Вільні]] і [[Петраград]]а. Далучыўся да беларускага руху ў [[1915]], да гэтага з'яўляўся старшынёй праўрадавага [[БелорусскоеБеларускае обществотаварыства|«Белорусского общества»]] у Вільні. З [[1918]] член [[Віленская Беларуская рада|Віленскай Беларускай рады]]. Пасля быў членам [[Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні|Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта]]. Член [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў]], кіраўнік віленскага філіяла партыі. Да [[1921]] узначальваў [[Загранічнае бюро БПСР]]. Дэпартаваны ў лютым [[1922]] польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і літоўскіх дзеячаў з тэрыторыі [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]. Пасля гэтага быў прадстаўніком [[Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні|Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Коўна|Коўне]], загадчыкам спраў [[Міністэрства беларускіх спраў]] [[Літва|Літвы]]. З [[1923]] — у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. У [[1924]] браў удзел у ліквідацыйным з'ездзе [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] у [[Мінск]]у. Далейшы лёс невядомы.
 
Таксама быў рэдактарам-выдаўцом грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты «[[Незалежная Беларусь (1919)|Незалежная Беларусь]]».