Аляксей Міхайлавіч Шыдлоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tenely (размовы | уклад)
стыль, дапаўненне, удакладненне
Tenely (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 71:
26 ліпеня 2001 г. суд Партызанскага раёну г. Мінска па артыкуле 218 КК РБ асудзіў студэнта журфаку [[Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава|Інстытута сучасных ведаў]] А.Шыдлоўскага да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 20 % заробку штомесяц. Выпускнік журфаку БДУ Сяргей Коктыш быў асуджаны па гэтай справе да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 10 % заробку штомесяц. Выпускнікі журфаку БДУ Анатоль Алізар і Аляксандр Ермакоў былі пакараныя штрафам 100 мінімальных заробкаў (на той час 750 тысячаў беларускіх рублёў)<ref>[https://www.svaboda.org/a/24872678.html У МЕНСКУ ЗНОЎ СУДЗЯЦЬ ЗА ГРАФІЦІ.] </ref>.
 
05 красавіка 2001 г. за нанясенне на плоце па вул. Ціміразева палітычных лозунгаў «Дзе Захаранка», «Дзе Ганчар», «Дзе Красоўскі?» былі затрыманыя актывісты «Зубра» А.Шыдлоўскі, студэнт журфака БДУ Цімох Дранчук, Зміцер Драпачка, Алесь Апроніч. Іх падазравалі ў здзяйсненні злачынства па арт.341 КК РБ (апаганенне пабудоваў і пашкоджанне маёмасці). У РУУС Цэнтральнага раёну А.Шыдлоўскі і Ц.Дранчук былі збітыя міліцыянтам. Неўзабаве крымінальная справа была спыненая, бо плот, на якім былі намаляваныя лозунгі, не ўяўляў каштоўнасці<ref>[https://www.svaboda.org/a/24836146.html НА АРЫШТАВАНЫХ СЁНЬНЯ ЎНАЧЫ Ў МЕНСКУ «ЗУБРОЎ» ЗАВЯЛІ КРЫМІНАЛЬНЫЯ СПРАВЫ ЗА ГРАФІЦІ.]</ref>. 08 траўня 2002 г. галоўны рэдактар «Советской Белорусии» П.Якубовіч у артыкуле «Розумам крануты твар» абвінаваціў А.Шыдлоўскага за тое, што той у 1998 г. быў асуджаны не за палітычнае графіці, а за нясплату аліментаў. А.Шыдлоўскі звярнуўся ў суд з атрабаваннем надрукаваць абвярджэнне і кампенсаваць маральную шкоду. Суд адмовіў яму ў пазове<ref>[ https://www.svaboda.org/a/24873164.html ЮРЫСТКА «СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИИ» ПАГАДЗІЛАСЯ, ШТО П. ЯКУБОВІЧ НАДРУКАВАЎ ХЛУСЬНЮ, АЛЕ ПЛАЦІЦЬ КАМПЭНСАЦЫЮ АДМОВІЛАСЯ.] </ref>.
 
08 студзеня 2007 г. А.Шыдлоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў цэнтры [[Мінск]]а і абвінавачаны ў распаўсюдзе налепак «Джынс — за свабоду!».
Радок 77:
22 сакавіка 2007 г. А.Шыдлоўскі быў затрыманы каля пад’езду свайго дома супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Па версіі міліцыянтаў, ён гучна лаяўся матам каля ўласнага пад’езда. 23 сакавіка судом [[Партызанскі раён, Мінск|Партызанскага раёна]] [[Мінск]]а асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2007/03/23/ic_news_112_268464 Молодежный активист А.Шидловский осужден на пять суток.]</ref>.
 
24 ліпеня 2007 г. А.Шыдлоўскі быў затрыманы ў цэнтры [[Мінск]]а супрацоўнікамі [[КДБ Беларусі|КДБ]] падчас расклейвання ўлётак апазіцыйнага зместу.<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2007/07/24/ic_news_116_274372 В Минске задержаны активисты молодежных демсил.]</ref>. Суд над актывістам мусіў адбыцца 25 ліпеня 2007 г., але перанесены на 8 жніўня, А.Шыдлоўскі выпушчаны да суда на волю<ref>[http://naviny.by/rubrics/politic/2007/07/25/ic_news_112_274406 Суд над активистами молодежных демсил перенесен на 8 августа.]</ref>.
 
Праз тры гадзіны пасля вызвалення з залы суда А.Шыдлоўскі быў зноў затрыманы ў сваёй кватэры.<ref>Активист Шидловский снова задержан http://naviny.by/rubrics/politic/2007/07/25/ic_news_112_274422</ref> І асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышта па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях [[Рэспубліка Беларусь|РБ]] (дробнае хуліганства). 8 жніўня быў дастаўлены ў будынак суда [[Партызанскі раён, Мінск|Партызанскага раёна]] г. [[Мінск]]а пад канвоем і дадаткова асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышта па тым самым артыкуле<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2007/08/08/ic_news_116_275161 Молодежный активист Алексей Шидловский осужден еще на пять суток ареста.]</ref>.