Навагрудскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Антрапагенавая тоўшча (магутнасць 60—300 м) суцэльным чахлом перакрывае даантрапагенавыя пароды. У ёй найбольш развіты ледавіковыя адклады ранняга і сярэдняга плейстацэну. Першыя ледавікі стварылі ядро ўзвышша. У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі чатырох зледзяненняў, у тым ліку апошняга для гэтай тэрыторыі — сожскага. Яно складзена з пясчана-жвіровага матэрыялу, валунных суглінкаў і супескаў з удзелам адорвеняў даантрапагенавых парод, а таксама азёрных і балотных намнажэнняў міжледавіковых эпох. У час паазерскага зледзянення на паверхні намнажаліся лёсападобныя суглінкі, якія лёгка размываюцца снегавымі водамі і ліўневымі дажджамі. Тут утварыліся шматлікія яры.
 
[[Файл:Гара Замкавая Пуцэвічы2.JPG|thumb|[[Гара Замкавая, гара (Пуцэвічы)]]]]
На Навагрудскім узвышшы вылучаюць 3 тыпы рэльефу.<ref>М. Зусь (2000)</ref> Градава-ўзгорыстыя краявыя ўтварэнні знаходзяцца ў цэнтры ўзвышша, на поўдзень ад г. [[Дзятлава]] і на ўчастках, што прылягаюць да далін рэк [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], Нёўда, Сэрвач, Валоўка. Абсалютная вышыня тут 300—323 м, глыбіня расчлянення 30—60 м/км&sup2;, даўжыня град да 20—30 км. Спадзіста-выпуклыя схілы расчлянёныя мноствам старажытных лагчын ледавіковага сцёку і ярамі. Узгорыста-марэнны дэнудацыйны рэльеф характэрны на большай частцы ўзвышша. Вышыня 170—250 м, адносныя перавышэнні 10—30 м, густата расчлянення да 2—3 км/&sup2;. Узгорыста-марэнны рэльеф на лёсападобных пародах вызначаецца згладжанымі і платопадобнымі водападзельнымі паверхнямі і інтэнсіўным ярыста-лагчынным (3—5 км/&sup2;) расчляненнем схілаў. Заходнія схілы ўзвышша нешырокай паласой аблямоўвае водна-ледавіковая раўніна. Далінныя зандры развіты ўздоўж р. Моўчадзь і яе прытокаў. На плоскіх паверхнях трапляюцца тэрмакарставыя западзіны, занятыя балотамі.